Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Самсон – Іван Гынгазаў

 

 

Гісторыя Самсона, магутнага ваяўніка, пераможанага жаночым падступствам, - самая знакамітая опера французскага кампазітара К. Сен-Санса "Самсон і Даліла" - упершыню з'явілася ў афішы Вялікага тэатра Беларусі ў 2021 годзе. Менавіта тады - у гэтай пастаноўцы Аксаны Волкавай, на Мінскім міжнародным калядным оперным форуме дэбютаваў на беларускай сцэне саліст Маскоўскага музычнага тэатра "Гелікон-опера" Іван Гынгазаў.


Лаўрэат опернага "Оскара" - расійскай прэміі "Анегін", запрошаны саліст Вялікага тэатра Расіі (Масква) і Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Іван Гынгазаў 16 красавіка зноў у Мінску! І зноў пачуем маладога опернага спевака, уладальніка моцнага і прыгожага голасу, у партыі Самсона, адной з найскладанейшых у оперным рэпертуары.


Дрэздэнская Земпер-опера, Александрынскі тэатр, Венскі Музікферайн, Вялікі тэатр Узбекістана, Маскоўская філармонія, Міхайлаўскі тэатр, Опера Бастый у Парыжы, Сіднэйская опера, Нацыянальны тэатр Сан-Карлаш, "Шастаковіч Опера Балет" Самары, Казанская опера – гледачы самых розных вядучых оперных сцэн апладзіравалі тэнару. Іван Гынгазаў працаваў з такімі дырыжорамі, як Валерый Гергіеў, Уладзімір Федасееў, Пласіда Дамінга, Антоніа Піролі і інш.


Іван Гынгазаў нарадзіўся ў Новасібірску, дзе скончыў кансерваторыю імя М.І.Глінкі, а пасля – выступаў на сцэнах Новасібірскага і Екацярынбургскага тэатраў оперы і балета.


Мала хто ведае, што ў сібірака Гынгазава - беларускія карані! «Я на чвэрць беларус, - прызнаецца спявак. - У мяне бабуля - з вёскі Неманіца Барысаўскага раёна - паўгадзіны ад мінскага аэрапорта на машыне. Яе сям'я жыла тут, пакуль ёй не споўнілася 18. А потым з'ехала ў Расію…»


З 2017 года Іван - саліст Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера», на сцэне якога дэбютаваў у ролі Манрыка («Трубадур»). У «Гелікон-оперы» выконвае наступныя партыі: Калаф («Турандот»), Андрэй («Мазепа»), Герман («Пікавая дама»), Рычард («Баль-маскарад»), Сяргей («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета») , дон Хазэ («Кармэн»), Малады цыган («Алека»), Ленскі («Яўген Анегін»), Парыс («Выдатная Алена»), Вадэмон («Іаланта»), Марыё Каварадосі («Тоска»), Каніа ( "Паяцы"), Турыду ("Сельскі гонар") і інш.


У 2020 годзе Гынгазаў дэбютаваў у партыі Садко ў новай пастаноўцы Дзмітрыя Чарнякова на сцэне Вялікага тэатра Расіі, а ў 2021-м праспяваў Андрэя Марозава («Апрычнік») у Міхайлаўскім тэатры і Манрыка на сцэне Руанскага Нармандскага опернага тэатра, у 2022-м. у Сіднэйскай оперы, у 2023-м - Манрыка ў лісабонскім Нацыянальным тэатры Сан-Карлуш.


У Вялікім тэатры Расіі таксама выканаў партыі Сяргея ("Кацярына Ізмайлава"), Манрыка і Лоэнгрына, а акрамя таго, выйшаў у ролі Рычарда ("Баль-маскарад") на гастролях Самарскага тэатра оперы і балета.
На сцэне Марыінкі (Санкт-Пецярбург) дэбютаваў восенню 2019 года - у оперы «Баль-маскарад».

 

Увечары 16 красавіка партнёрамі Івана Гынгазава ў оперы К.Сен-Санса "Самсон і Даліла" стануць вядучыя салісты беларускай оперы:

Анастасія Малевіч (Даліла), Дзяніс Янцэвіч (Вярхоўны жрэц), Дзмітрый Капілаў (Стары яўрэй), Уладзіслаў Зазулька (Абемелех). За дырыжорскім пультам – народны артыст Башкартастана Арцём Макараў.

Иван Гынгазов Самсон и Далила

Иван Гынгазов Самсон и Далила

Иван Гынгазов Самсон и Далила

Иван Гынгазов Самсон и Далила

0
0
0
s2sdefault

Партнёры