Большой театр Беларуси

 

29 мая 19:00

Адольф Адан

КАРСАР

балет у 3 дзеях

«У час шумнага балю…»

 

 

 

Азірнуцца назад і паглядзець на сябе сённяшняга, успомніць аб марах маладосці і паспрабаваць зразумець, якія думкі авалодваюць тваёй свядомасцю зараз, - рэжысёр Галіна Галкоўская запрашае публіку ў малую залу тэатра на баль жыцця. І просіць гледачоў, якія прыйдуць 24 красавіка на тэатралізаваны канцэрт "У час шумнага балю...", душэўна настроіцца на прыгожы вечар.


«Я люблю прыгажосць пачуццяў, адносін, учынкаў, намераў. Гэта асабліва важна ў наш час, - кажа Галіна Галкоўская, уладальніца медаля Францыска Скарыны. – І свой шлях у творчасці праходжу так, каб глядач цягнуўся за цудоўным, як бы прыўздымаўся на пальчыках, слухаючы высокае мастацтва. І здраджваць гэтаму прынцыпу не буду. Хочацца, каб глядач настроіўся - інтэлектуальна, душэўна, маральна - на тое, што будзе адбывацца на сцэне…»


Вечарына ў Камернай зале 24 красавіка ператворыцца ў баль, перанясе публіку ў свет цудоўнай музыкі, паэзіі, гісторыі… «Кожны твор прагучыць нібы гісторыя жыцця, убачаная ці расказаная на балі, – працягвае Галіна Леанідаўна. - Успомніце, як марыла аб сваім першым балі Наташа Растова, якія ўскладала на яго надзеі. Але тут можна сустрэць і прымудронага досведам чалавека, які глядзіць на захапленні і чаканні юных асоб з вядомай дзеллю скепсісу. У кагосьці ў вачах - радасць і шчасце ад таго, што шмат што яшчэ наперадзе. У кагосьці - расчараванне і горкае разуменне, што надзеям спраўдзіцца, нажаль, не наканавана. Зазірне сюды і павеса, і заўсёднік балаў, і аматар пажартаваць… Смешныя, пацешныя, рамантычныя, драматычныя – самыя розныя гісторыі тут будуць адбывацца… Мне падабаецца гістарычны перыяд мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў – узаемаадносіны людзей, культура, этыкет, адзенне, атмасфера гэтага часу. Буду звяртацца менавіта да яго...»

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры