Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ЧАРОЎНАЯ ФЛЕЙТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузепе Вердзі

ТРАВІЯТА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 мая 18:00

Шарль Гуно

ФАУСТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

28 мая 19:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

29 мая 19:00

Адольф Адан

КАРСАР

балет у 3 дзеях

Вайна... У словах і музыцы...

 

«…І абатрэ Бог ўсякую слязу» – канцэрт-прачытанне, у аснове якога – кніга Н. Гаўрылава – пра лёс чалавека, які апынуўся ў «Шталазе-352».


«У траўні 2023-га года я стала сведкам гістарычнай падзеі, – узгадвае рэжысёр Марыя Ісаева. – У мікрараёне Масюкоўшчына, на тэрыторыі былога ваеннага гарадка, дзе пражываю ўсё жыццё, пры будаўніцтве дарожнага палатна былі знойдзены астанкі больш за 1 500 ваеннапалонных, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны… Як вядома, на тэрыторыі гэтага гарадка раней знаходзіўся канцлагер «Шталаг-352» , у якім былі закатаваныя і забітыя больш за 80 000 чалавек. Пра гэта сведчыць вялізная брацкая магіла, ушанаваная ў мемарыяльным комплексе "Масюкоўшчына", дзе штосекундна, вось ужо 60 гадоў б'ецца жывы агонь памяці - Вечны агонь. У маі 2023-га, у дзень пахавання астанкаў загінуўшых, мне ўдалося пагутарыць з іх сваякамі, якія прыбылі з розных куткоў свету, пабываць у музеі «Шталага-352» пры храме ў гонар Узвышэння Крыжа Гасподняга... У той майскі дзень высветлілася, што вельмі мала людзей ведаюць пра гэтае месца. Аднак кніга Н. Гаўрылава «…І абатрэ Бог ўсякую слязу», прэзентаваная настаяцелем Крыжаўзвіжанскага храма – іерэем А. А. Кунцэвічам, па сумяшчальніцтве старшынёй Выдавецкай рады беларускай Праваслаўнай Царквы, адкрыла мне сапраўдную гісторыю гэтага месца…»


У аснове сюжэту кнігі ляжыць рэальная гісторыя пра чалавека, які воляю лёсу апынуўся ў «Шталазе-352». Як пачыналася вайна ў Мінску, як з'яўляліся здраднікі і героі, як праводзіліся катаванні і растрэлы, як рыхтавалася адно з самых смелых уцёкаў з лагера для ваеннапалонных – пра гэта гэтая кніга. Аб чалавечай мужнасці і крэпасці духу будзе гэты канцэрт-прачытанне, у якім прымуць удзел вядучыя салісты оперы Уладзімір Громаў, Андрэй Валенцій, Таццяна Траццяк, Алена Сало, Аляксандр Міхнюк, Марыя Галкіна, Дар'я Гаражанка, Святаслаў Сахараў, Уладзіслаў Зазулька, Дыяна Трыфанава, Марыя Булда, а таксама музыканты струннага квартэта «Vivat-Quartet» (Аніта Малюгіна, скрыпка, Ірына Маслава, скрыпка, Уладзімір Купрыянаў, альт, Аляксандр Іваноў, віяланчэль) і Юлія Шчарбакова (партыя фартэпіяна).


"Кампіляцыя мастацкай літаратуры, высокага музычнага мастацтва і ваеннай тэматыкі абавязкова закрануць душу і сэрца нашага гледача... Таму што гэта вельмі важная тэма, бо народ, які не ведае і не захоўвае свайго мінулага, не мае і будучыні..." - дадала Марыя Ісаева.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры