Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ЧАРОЎНАЯ ФЛЕЙТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузепе Вердзі

ТРАВІЯТА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 мая 18:00

Шарль Гуно

ФАУСТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

28 мая 19:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

29 мая 19:00

Адольф Адан

КАРСАР

балет у 3 дзеях

Патэтычны дзённік памяці

 

 

 

 

 

"Патэтычны дзённік памяці" - гэта не проста канцэртны праект Вялікага тэатра Беларусі. Гэты складаны твор, сапраўдны маштабны спектакль, які прадставіць сучаснаму гледачу погляд на гісторыю краіны ў страшны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку - праз гісторыю самога тэатра.


«Вялікая Айчынная вайна падзяліла жыццё людзей на «да» і «пасля». І праз дзесяцігоддзі яе наступствы не могуць не хваляваць. У Беларусі няма сям'і, якой бы не кранула страшная вайна. І чым далей сыходзяць яе героі, удзельнікі і сведкі, тым больш відавочнай становіцца думка: мы, сённяшнія, не маем права забыцца, – кажа галоўны рэжысёр тэатра, уладальніца медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная. – Таму і ўзнікла ідэя – ператварыць дакументальныя сведчанні ў твор, які здолеў бы выразнымі тэатральнымі сродкамі – праз музыку, харэаграфію, слова і голас, абагульненыя акцёрскія вобразы, праз эмацыйнае ўспрыманне – дастукацца да маладога пакалення, прымусіць задумацца, а магчыма – і памяняць светапогляд сучаснага чалавека. Вельмі важна сцерці часовую мяжу, звязаць нас, сённяшніх, з тым трагічным часам… Дзённік - гэта сур'ёзная жанравая канструкцыя, якая дазволіць нам патрывожыць думкі і пачуцці тых людзей, якія перажылі вайну, якія прайшлі скрозь яе і пакінулі дакументальныя сведчанні тых страшных падзей. Мільёны загінуўшых, закатаваных і забітых, лагеры смерці, спаленыя вёскі, разбураныя гарады... Як мне здаецца, няма больш выразнага сродку, чым патэтыка, каб расказаць пра тыя падзеі, якія абысці бокам проста нельга...


І калі мы гаворым пра гісторыю, пра захаванне традыцый, пра глыбінны сэнс існавання чалавека, сям'і, краіны, мы не маем права на непамятлівасць. Таму што ў кожнага з нас ёсць абавязак - перад самім сабой, сваім народам, папярэднімі пакаленнямі, перад сваёй радзімай…»


У спектаклі знойдзецца месца як даваенным падзеям (адпраўным пунктам стане 1939 год, калі Вялікі тэатр набыў уласны будынак на Траецкай гары), так і страшным гадам вайны, акупацыі, ну і вядома, акцэнт будзе зроблены на 1944-ы, год вызвалення Беларусі, а важнай кропкай стане ўрачыстасць Перамогі.


Сучасны беларускі кампазітар Алег Хадоска звяжа ў адзіную партытуру сачынення знакамітых майстроў, створыць суцэльнае музычнае аблічча спектакля. У «…Дзённіку…» будзе гучаць вельмі моцная, глыбокая музыка, якую, на жаль, не так часта можна зараз чуць: Яўгена Глебава, Генрыха Вагнера, Яўгена Цікоцкага, Анатоля Багатырова, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Алоўнікава, Ігара Лучанка і іншых кампазітараў, якімі па праве ганарыцца Беларусь.


«У «Патэтычным дзённіку памяці» будзе сабрана ўсё, пра што так важна сёння не забыцца, - працягвае Ганна Дзмітрыеўна. – Усе творчыя сілы тэатра аб'яднаюцца ў адзіным парыве, каб стварыць унікальнае палатно, своеасаблівую эпапею. Спадзяюся, у нас усё атрымаецца - спектакль знойдзе водгук у сэрцах гледачоў».


«…Дзённік…» пішуць галоўныя спецыялісты тэатра: яго галоўны дырыжор, народны артыст Башкартастана Арцём Макараў, галоўны хормайстар, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч; аўтар мастацкай выявы спектакля – галоўны мастак тэатра, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава; над пластычным рашэннем працуе галоўны балетмайстар, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб.


У пастаноўцы задзейнічаны ўсе калектывы Вялікага: аркестр, хор, салісты оперы, балета, міманс, юныя артысты Дзіцячай студыі. На сцэне рыхтуюцца ўвасобіць яркія вобразы: народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна, Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, Ірына Яромкіна, Антон Краўчанка, заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Волкава, Аксана Якушэвіч, Андрэй Валенцій, Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, уладальнікі медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, Ганна Фокіна, Надзея Філіпава, Таццяна Пятрова, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Галкіна, Алена Золава, Андрэй Сялюцін, Анастасія Храпіцкая, Аляксандр Гелах, Андрэй Мацюшонак і многія іншыя.

 

Прэм'ера запланавана на 22 і 23 чэрвеня, да пачатку такой значнай даты - наступальнай аперацыі "Баграціён".

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Эскизы декораций и костюмов Любови Сидельниковой

 

 

Патетический дневник памяти

Партнёры