Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

.

«Балетнае лета». Vol.10

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ПРАЕКТА

ПАРТНЁР ПРАЕКТА 

 

 

Сем дзён, два запрошаныя калектывы – з Санкт-Пецярбурга (Расія) – Акадэмія танца Барыса Эйфмана і Тэатр балета ім. Л. Якабсона; прэм'ера сёлетняга тэатральнага сезона Вялікага тэатра – балет «Ілюзіі Кахання» ў пастаноўцы Ігара Колба; запрошаныя зоркі – у лепшых узорах класічнага балета – спектаклях “Лебядзінае возера” і “Баядэрка”; прымы і прэм'еры, якія пакарылі сваім талентам лепшыя тэатральныя пляцоўкі свету, - у фінальным Гала-канцэрце.


З 2 па 9 чэрвеня сцэна Вялікага тэатра Беларусі будзе аддадзена ва ўладу Танца. 10-ты раз у Мінску пройдзе фестываль «Балетнае лета».

 

***



 

 

 

2 чэрвеня гледачы ўбачаць знакамітыя балеты Барыса Эйфмана "Мусагет" і "Мой Іерусалім". Спектаклі прадставяць выхаванцы Акадэміі славутага харэографа, будучыя зоркі танца.


Першая пастаноўка «Мусагет» (на музыку І.С. Баха і П.І. Чайкоўскага) – гэта прысвячэнне выбітнаму балетмайстру XX стагоддзя Джорджу Баланчыну.


«…Гэта маё захапленне ім, даніна прызнання балетнай Расіі таму, хто так геніяльна развіў і ўдасканаліў традыцыі рускага балетнага тэатра і зрабіў сапраўды магчымай эвалюцыю танца ад ХIX да XXI стагоддзя. "Мусагет" – не біяграфічны балет, але ў ім ёсць асоба харэографа, жыццё якога прайшло ў балетнай зале, дзе ўсё падпарадкавана творчасці, а творчасць натхнёна яго лёсам. Я пагрузіўся ў свет баланчынскіх балетаў, быў узрушаны асобай самога Баланчына і ўжо не мог пазбавіцца ад гэтага зачаравання. Музыка Баха стала музычнай асновай балета "Мусагет". Эмоцыі, скаваныя ідэальнай формай, поліфанічнае мысленне, сувязь нябеснага і зямнога - гэта тое, што збліжае творчасць Баха і Баланчына». Барыс Эйфман


Працягне гэты летні вечар 2 чэрвеня ў Вялікім харэаграфічная прытча «Мой Іерусалім» (на музыку В. А. Моцарта, С. В. Рахманінава, Ф. Гласа), якая апавядае пра пошук універсальных каштоўнасцяў і натхнёная гісторыяй Вечнага горада.


«Кожны, хто хоць аднойчы пабываў у Іерусаліме, быў ахоплены захопленым пачуццём дотыку да святога месца на зямлі. Незабыўныя і мае першыя ўражанні: мой першы падыход да Сцяны Плачу, мой дотык да Труны Гасподняй, нясмелае ўваходжанне ў мячэць Амара... Гэты ж шлях праходзяць і героі майго балета, апускаючыся ў духоўную мудрасць трох вялікіх рэлігій і адкрываючы для сябе адно неба і адно сонца , адзін свет і адну Любоў Божую. Асанна!» Барыс Эйфман

 

***





 


Леанід Якабсон - выбітны харэограф XX стагоддзя, яго ставілі ў адзін шэраг з Джорджам Баланчыным, Раланам Пеці, Морысам Бежарам. Выхаванец Ленінградскай харэаграфічнай вучэльні (сёння Акадэмія Рускага балета імя А.Я. Ваганавай), выдатна авалодаўшы класікай, кіраваны смагай творчай волі, ступіў за рамкі акадэмізму. Так з'явіўся Тэатр Якабсона - смелы, яркі, невычэрпны ў сваёй мудрагелістасці і арыгінальнасці. На працягу двух вечароў - 4 і 5 чэрвеня - Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона прадставіць на сцэне беларускага Вялікага адны з лепшых сваіх спектакляў.


4 чэрвеня Тэатр ім. Л.Якабсана пакажа прэм'еру новага балета Вячаслава Самадурава «598 тактаў», яго аднаактавую харэаграфічную кампазіцыю «Гарэзныя прыпеўкі» і цыкл мініяцюр Леаніда Якабсона «Радэн» – адно з самых арыгінальных харэаграфічных твораў ХХ стагоддзя.


5 чэрвеня нас чакае "Бліскучы дывертысмент" - праграма, складзеная з твораў, дзе геній Якабсона праявіўся найбольш ярка. Гэта сталыя культавымі мініяцюры з цыклу «Класіцызм – рамантызм», аднаактавыя балеты «Вясельны картэж» на музыку Д. Шастаковіча і «Бліскучы дывертысмент» на музыку М. Глінкі.

 

***



 

 

 


«Спектакль... чытаецца як кароткі чароўны раман, дзе ёсць разнастайнасць часу і месца, выразная лінія псіхааналізу, як паветра патрэбная балету гісторыя кахання і, галоўнае, цэлы шэраг мастацкіх шлейфаў, якія ставяць спектакль у шырокі культурны кантэкст. Нагледжанаму гледачу яны відавочныя, але, што не менш важна, інтуітыўна зразумелыя і звычайнаму, адкрытаму гледачу...»


6 чэрвеня на нашай сцэне першая балетная прэм'ера гэтага сезона - пастаноўка Ігара Колба "Ілюзіі Любові" на музыку Д.Шастаковіча, Ф.Шапэна і Л.Шырына.


Партыю Дзяўчыны выканае прыма-балерына Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Аксана Скорык.

 

***



 

 

 

7 чэрвеня ў Вялікім гучыць музыка П.І. Чайкоўскага. На сцэне - балет "Лебядзінае возера" ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева. У гэты вечар галоўныя партыі - Адэты-Адыліі і Зігфрыда выканаюць госці з Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург): першая салістка тэатра, лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Смірнова і малады артыст Гільерме Вісэнтэ.


Анастасія - выпускніца Акадэміі рускага балета імя А.Я. Ваганавай; Гільерме нарадзіўся ў Партугаліі, а вучыўся ў Нацыянальнай кансерваторыі Лісабона і Нацыянальнай балетнай акадэміі Амстэрдама.

 

***



 

 

Фестываль «Балетнае лета» заўсёды дорыць цудоўныя сустрэчы з лепшымі артыстамі свету. Так, зноў на беларускай сцэне - прыма-балерына Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Аксана Скорык. 8 чэрвеня балярына паўстане ў рамантычным вобразе Нікіі ў меладраме Л.Мінкуса «Баядэрка». Упрыгожаннем спектакля стануць і бліскучыя танцоўшчыкі Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета – народны артыст Башкартастана Рустам Ісхакаў і заслужаная артыстка Башкартастана Ірына Сапожнікава. Зоркі балета выканаюць партыі Салора і Гамзаці.

 

***



 

 


Прыгожай фінальнай кропкай фестывалю стане Гала-канцэрт зорак балета 9 чэрвеня, у якім прымуць удзел: Аксана Скорык (Марыінскі тэатр), Анастасія Смірнова, Гільерме Вісэнтэ (Міхайлаўскі тэатр), Ірына Сапожнікава, Рустам Ісхакаў (Башкірскі дзяржаўны тэатр оперы і балета), Шырын Уласенка, Бекзод Акімбаеў (Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Узбекістана імя Алішэра Наваі), Лаура Васконселас, Педра Сеара (Самарскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя Д. Д. Шастаковіча).

0
0
0
s2sdefault

Партнёры