Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

.

Восень-92

 

 

Гэтая опера жыве ўжо 125 гадоў. Яе прэм'ера прайшла ў лістападзе 1899 года. Гэты твор – адзін з тых, з якога пачыналася гісторыя Вялікага тэатра Беларусі. Новы, 92-гі сезон тэатр адкрывае 8 верасня шэдэўрам М. Рымскага-Корсакава – операй «Царская нявеста».

 

У галоўных партыях – цудоўныя салісты Беларускай оперы: Станіслаў Трыфанаў (Гразной), Аксана Волкава (Любаша), Таццяна Гаўрылава (Марфа), Андрэй Валенцій (Сабакін), Андрэй Селюцін (Малюта Скуратаў), Аляксандр Гелах (Лыкаў), Андрэй Мацюшонак (Бамелій), Марыя Галкіна (Сабурава), Кацярына Міхнавец (Дуняша) і інш. За дырыжорскім пультам – галоўны дырыжор тэатра, народны артыст Башкартастана А.Макараў.

 

Першая пастаноўка "Царскай нявесты" М. Рымскага-Корсакава на мінскай сцэне датуецца 1933 годам, у партыі Любашы - легендарная Ларыса Аляксандраўская. Літаральна праз пяць гадоў да спектакля звярнулася ўжо новая творчая група. Трэцюю пастаноўку ажыццявілі ў 1950-м. І за 59 гадоў, што спектакль ішоў на сцэне тэатра, у ім удзельнічала некалькі пакаленняў бліскучых артыстаў.

 

У 2015-м шэдэўр рускай музыкі вярнуўся на сцэну Вялікага тэатра. За гэтую пастаноўку рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ і мастак Аляксандр Касцючэнка былі ўдастоены Спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва. А крыху пазней опера атрымала яшчэ адну высокую ўзнагароду - Нацыянальную тэатральную прэмію, стаўшы лепшым оперным спектаклем 2016 года. Безумоўна, у гэтым заслуга ўсёй пастановачнай групы: дырыжора Мікалая Калядкі, рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ, мастакоў Аляксандра Касцючэнкі (сцэнаграфія) і Ніны Гурло (касцюмы), хормайстра Ніны Ламановіч, салістаў оперы.

 

Гэты спектакль і ўбачаць гледачы Вялікага тэатра ў нядзелю, 8 верасня, а 18:00. Увечары перад гледачамі разгорнецца драма запалу чалавечага на фоне нечалавечых падзей эпохі Івана Грознага.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры