Большой театр Беларуси

 

15 i 16 лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 чэрвеня 19:00 | Год Чайкоўскага ў Вялікім тэатры Беларусі

ГАННА КАРЭНIНА

балет ў 2 дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

Большой театр Беларуси

 

29 чэрвеня 11:00

Глорыя Бруні

ПIНОКIА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

4 лiпеня 19:00 | Да юбілею Вячаслава Кузняцова

Вячаслаў Кузняцоў

АНАСТАСIЯ

харэаграфічная легенда ў 2 дзеях

.

“...І атрэ Бог усякую слязу”

 

Жывая гісторыя, якую немагчыма забыць...

4 ліпеня ў Камернай зале імя Л. П. Александроўскай вы пазнаёміцеся з сюжэтам, заснаваным на рэальных падзеях, якія адлюстраваны на старонках кнігі Мікалая Гаўрылава «...І атрэ Бог усякую слязу».
Гэта гісторыя пераверне ваша ўяўленне пра Мінск узору 1941-га года.

«У маі 2023-га я стала сведкай гістарычнай падзеі, − успамінае рэжысёр Марыя Ісаева. − У мікрараёне Масюкоўшчына, на тэрыторыі былога ваеннага гарадка, дзе пражываю ўсё жыццё, пры будаўніцтве дарожнага палатна былі выяўлены астанкі больш за 1 500 ваеннапалонных, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны… Як вядома, на тэрыторыі гэтага мястэчка раней знаходзіўся канцлагер “Шталаг-352”, у якім былі закатаваны і забіты больш за 80 000 чалавек. Пра гэта сведчыць велізарная брацкая магіла, якая ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе “Масюкоўшчына”, дзе штосекундна, вось ужо 60 гадоў б'ецца жывы агонь памяці – Вечны агонь. У маі 2023-га, у дзень пахавання астанкаў загінулых, мне ўдалося пагутарыць з іх сваякамі, якія прыбылі з розных куткоў свету, пабываць у музеі “Шталага-352” пры храме ў гонар Узвіжання Крыжа Гасподняга... У той майскі дзень высветлілася, што вельмі мала людзей ведаюць пра гэта месца. Аднак кніга М. Гаўрылава “...І атрэ Бог усякую слязу”, прэзентаваная настаяцелем Крыжаўзвіжанскага храма − іерэем А. А. Кунцэвічам, па сумяшчальніцтву старшынёй Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы, адкрыла мне сапраўдную гісторыю гэтага месца...»

У аснове сюжэта кнігі ляжыць рэальная гісторыя пра чалавека, які воляю лёсу апынуўся ў “Шталагу-352”. Гэта пранізлівая, сумленная і надзіва актуальная прытча аб сіле духу і цудзе.

Мы запрашаем вас на камерную размову пра лёсы людзей, якія жылі тут, у Мінску. Мы заклікаем вас дакрануцца да памяці, убачыць дакументы і пачуць галасы. Гэтыя песні спявалі вашы бабулі. Гэтыя вуліцы памятаюць вашых дзядоў. Мы не маглі не расказаць гэту гісторыю − таму што яна пра нас. Бо народ, які не захоўвае свайго мінулага − не мае і будучыні.

Вы даведаецеся, як у Мінск прыйшла вайна, як з'явіліся героі і здраднікі, як адбыліся самыя смелыя ва ўсёй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўцёкі з канцлагера “Шталаг-352”.
Вы пачуеце песні мірнага часу, ваенных гадоў і сучасныя кампазіцыі ў выкананні салістаў оперы.
Вы станеце сведкамі драматычнага чытання − салісты тэатра ажывяць старонкі кнігі, дзе пераплятаюцца лёс, каханне, вайна, маральны выбар і неверагодная стойкасць духу.

У канцэрце-прачытанні прымуць удзел вядучыя салісты оперы Вялікага тэатра Беларусі заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк, Алена Сало, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Ірына Паляшчук, Анастасія Лурыкава, Кірыл Панфілаў, Андрэй Кліпо, Дыяна Трыфанава, канцэртмайстар заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шчарбакова, лаўрэат міжнародных конкурсаў Струнны квартэт Вялікага тэатра Беларусі “Vivat-Quartet”, Ірына Маслава (скрыпка), артыстка міманса Дыяна Хрышчановіч.

 

 

Партнёры