Большой театр Беларуси

 

15 i 16 лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 чэрвеня 19:00 | Год Чайкоўскага ў Вялікім тэатры Беларусі

ГАННА КАРЭНIНА

балет ў 2 дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

Большой театр Беларуси

 

29 чэрвеня 11:00

Глорыя Бруні

ПIНОКIА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

4 лiпеня 19:00 | Да юбілею Вячаслава Кузняцова

Вячаслаў Кузняцоў

АНАСТАСIЯ

харэаграфічная легенда ў 2 дзеях

.

Тэатр пачынаецца... з выстаўкі

 

Да 185-годдзя з дня нараджэння Пятра Ільіча Чайкоўскага Вялікі тэатр Беларусі прадстаўляе гледачам выстаўку “Час Чайкоўскага” − праект, які запрашае не толькі ўспомніць вялікага кампазітара, але і ўбачыць, як яго музыка працягвае жыць на тэатральнай сцэне.

Экспазіцыя адкрыта ў фае бельэтажа. Тут, у прасторы, дзе гукі знаходзяць візуальныя формы, складваецца асаблівы партрэт Чайкоўскага: сцэнічны, трапяткі, жывы.
Выстаўка ўключае дзве тэматычныя часткі. У першай − біяграфічныя стэнды, прадастаўленыя Расійскім нацыянальным музеем музыкі пры падтрымцы прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Гэты раздзел знаёміць наведвальнікаў з жыццём і творчасцю Пятра Ільіча Чайкоўскага: ад першых крокаў у музыцы да сталых твораў, якія сталі залатым фондам сусветнай сцэны.
Другая частка падрыхтавана на аснове калекцыі архіва Вялікага тэатра Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены афішы, касцюмы, галаўныя ўборы, бутафорыя, рэквізіт, праграмы і буклеты, у якіх адлюстравана гісторыя опер і балетаў П. І. Чайкоўскага, пастаўленых на сцэне беларускага Вялікага.

Азнаёміцца з выстаўкай “Час Чайкоўскага” можна да завяршэння бягучага тэатральнага сезона.

 

 

 

 

 

 

Партнёры