Большой театр Беларуси

 

15 i 16 лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 верасня 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4 дзеях

“Любоў і жыццё паэта”

 

Два вялікіх нямецкіх рамантыка − паэт Генрых Гейнэ і кампазітар Роберт Шуман сышліся ў знакамітым вакальным цыкле “Каханне паэта”. Гэта сачыненне і адкрые канцэрт “Любоў і жыццё паэта”.
Саліст оперы ўладальнік медаля Францыска Скарыны Юрый Гарадзецкі (тэнар) і піяністка лаўрэат міжнародных конкурсаў Паліна Задрэйка прадставяць шуманаўскі цыкл 6 верасня ў Камернай зале тэатра.
Асаблівае зачараванне канцэрту надасць тое, што цыкл прагучыць на беларускай мове – у перакладзе вядомага беларускага паэта Васіля Сёмухі. Яго пераклады адрозніваюцца дзівоснай музычнасцю, павагай да арыгіналу і глыбінёй мастацкай думкі.

Другое аддзяленне адкрые вакальны цыкл Леаніда Дзясятнікава “Любоў і жыццё паэта” на вершы Данііла Хармса і Мікалая Алейнікава. (Назва цыкла апелюе да двух найбольш вядомых вакальных цыклаў Роберта Шумана – “Каханне паэта” і “Любоў і жыццё жанчыны”, што становіцца своеасаблівым мастком ад першага да другога аддзялення канцэрта.
Сам Дзясятнікаў адносіць гэты цыкл да ліку сваіх лепшых твораў. “Я проста быў шчаслівы, калі яго ствараў...” − адзначаў кампазітар. Для свайго цыкла, акрамя Хармса, Дзясятнікаў адабраў тры вершы сябра і сучасніка Хармса – «абэрыута» Мікалая Алейнікава. Страх смерці і адзіноты – усведамленне бессэнсоўнасці быцця, якія схаваліся пад іронію і абсурд, − гэтыя пранізлівыя па сваім унутраным сэнсе вершы выклікалі ў кампазітара глыбокі, прасякнуты асабістым пачуццем водгук…

Музычны вечар завершыць музыка Дзмітрыя Шастаковіча − прагучаць рамансы “Непаразуменне” і “Абуджэнне вясны” з цыкла “Сатыры” на вершы Сашы Чорнага.


Пачатак у 18:30.


 

Партнёры