Большой театр Беларуси

 

11 верасня 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня 19:00

Вячаслаў Кузняцоў

Анастасія

харэаграфічная легенда ў 2 дзеях

Заўсёды − радасць і свята

 

З пачаткам 93-га тэатральнага сезона калектыў павіншавалі Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі, генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава і мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Башкартастана Арцём Макараў.
«Я першы раз на зборы трупы Вялікага тэатра, − пачаў сваё прывітанне Руслан Іосіфавіч. – Тэатр – уражвае. Гэта сапраўды − Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі!.. Збор трупы перад кожным тэатральным сезонам − гэта заўсёды свята, заўсёды ўрачыстасць і радасць. Віншую вас з пачаткам сезону! Упэўнены: вы ўсе выдатна адпачылі, набраліся сіл, бо наперадзе – вельмі цікавы, напоўнены адкрыццямі сезон. Жадаю творчага зарада, каб і далей радаваць нас, гледачоў».
4 верасня Вялікі тэатр Беларусі адкрые новы сезон маштабнай операй П. І. Чайкоўскага «Арлеанская дзева». Гэта прэм'ера мінулага тэатральнага сезона.
На зборы працоўнага калектыву Вялікага тэатра за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай катэгорыі Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь узнагароджана генеральны дырэктар тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Дулава. Ганаровую грамату ўручыў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.

Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за выдатныя творчыя дасягненні, высокае выканальніцкае майстэрства і асабісты ўклад у развіццё беларускага опернага мастацтва нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «3а ўклад у развіццё культуры Беларусі» узнагароджана салістка оперы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк.
Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры ўзнагароджаны саліст оперы Юрый Балацько.

Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за выдатныя творчыя дасягненні і высокі прафесіяналізм удастоены: артыст аркестра Арцём Магілёўцаў, артыст хору Мікалай Раманчук, балерына, уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандра Чыжык.
Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу і высокі прафесіяналізм уручаны: канцэртмайстру оперы Ірыне Буцель, канцэртмайстру балета Андрэю Раранскаму, салісту балета Уладзіміру Рудзе, салістцы оперы Анастасіі Храпіцкай.

Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусь Кацярына Дулава павітала калектыў на штогадовым сходзе працоўнага калектыву і павіншавала з пачаткам новага, 93-га сезона. Кацярына Мікалаеўна падзякавала ўсім службам тэатра за прафесійную і зладжаную працу на працягу мінулага сезона, за асабісты ўклад кожнага работніка ў агульны поспех.

У сувязі з пачаткам новага тэатральнага сезона супрацоўнікі розных службаў тэатра былі ўдастоены падзякі генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі – за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Былі адзначаны медсястра пункта аховы здароўя тэатра Алена Барчук, мастак-бутафор Алена Каваленка, машыніст сцэны Аляксандр Кротаў, касцюмер Валянціна Кудзіна, інжынер-тэхнолаг Таццяна Лебедзева, інжынер цэха па асвятленні спектакляў Аляксей Макараў, адміністратар Таццяна Міхайлік, грымёр-пасціжор Вікторыя Пільневіч, рабочы службы гасзабеспячэння і эксплуатацыі будынка Дзмітрый Савіцкі, інжынер Вольга Ткачук, рэквізітар Таццяна Цынкевіч. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў падзяка генеральнага дырэктара была аб'яўлена вадзіцелю Артуру Глембіцкаму і начальніку падраздзялення аховы аб'екта Віталю Несцяровічу. Падзяка генеральнага дырэктара − за шматгадовую працу ў тэатры і ў сувязі з юбілеем была ўручана адміністратару Камернай залы імя Л. П. Александроўскай Тамары Глаголевай. Па традыцыі на сходзе калектыў тэатра павіншаваў сваіх маладых калег. Добрыя словы пажадання маладым спецыялістам сказала салістка оперы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк.

Зала вітала мастацкага кіраўніка тэатра, народнага артыста Башкартастана Арцёма Макарава. На гэтую пасаду Арцём Валянцінавіч быў прызначаны ў маі гэтага года. Як адзначыла генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава, імя Арцёма Макарава стала сінонімам смелых мастацкіх рашэнняў: усе чатыры прэм'еры мінулага сезону, якія атрымалі прызнанне крытыкаў, былі створаны пад яго чулым кіраўніцтвам. Наперадзе − новы тэатральны год і новыя цікавыя работы.

 

 

Партнёры