Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

21 снежня 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

Макбэт

опера ў 3-х дзеях

.

Ніна Шарубіна

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Народная артыстка Беларусі


Біяграфія

У 1994 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас дацэнта В. Раговіча), у 1999 – асістэнтуру-стажыроўку (клас прафесара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова).

З 2002 году – салістка Вялікага тэатра Беларусі.

У 2008 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. У 2010 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь». У 2013 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе ўдастоена звання «Народны артыст Беларусі».


РЭПЕРТУАР

Яраслаўна – "Князь Ігар"
Лэдзі Макбет – "Макбэт"
Сэнта – "Лятучы Галандзец"
Амелія – "Баль-маскарад"
Аіда – "Аіда"
Абігаіль – "Набука"
Чыо-Чыо-сан – "Мадам Батэрфляй"
Тоска – "Тоска"
Нэда – "Паяцы"
Сантуца – "Сельскі гонар"
Мікаэла – "Кармэн"
Ліза – "Пікавая дама"
Земфіра – "Алека"
Ірына – "Сівая легенда"
Турандот – "Турандот"
Партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі, Рэквіеме В.А. Моцарта, кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа і Сімфоніі №9 Л. Бетховена.


ГАСТРОЛІ

У 2015 г. прымала ўдзел у канцэрце майстроў культуры і мастацтва і ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Туркменістане. Ўдзельнічала ў культурных мерапрыемствах у рамках Сусветнай выставы "ЭКСПА-2015" (Мілан, Італія), у днях культуры Беларусі ў Кітаі (2015).

 

Неаднаразова прымала ўдзел у оперных фестывалях, сярод якіх Міжнародны оперны фестываль "Classic Open Air" у Золотурн (Швейцарыя), Міжнародны оперны фестываль імя Фёдара Шаляпіна ў Казані (Расія), Міжнародны фестываль опернага мастацтва "Залатая карона" ў Данецку (Украіна), Міжнародны фестываль опернага мастацтва "Бахоры" у Ташкенце (Узбекістан).

 

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Член журы II Мінскага адкрытага конкурсу харавога і сольнага спева «Вясновы спеў» 2016. З 2017 года – старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

 

Выступала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Расіі, Швейцарыі, Італіі. З трупай тэатра гастралявала ў Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі, Тунісе, Кіпры.


 

 

Партнёры