Большой театр Беларуси

 

12 кастрычнiка 18:00

Джакама Пучыні

ВIЛICЫ. ФАТУМ

опера-балет ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

15 кастрычнiка 19:00

Джузепе Вердзі

РЫГАЛЕТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 кастрычнiка 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ВЯСЕЛЛЕ ФІГАРА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

22 кастрычнiка 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Анастасія Храпіцкая

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • уладальнік Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Узыходзячыя зоркі - 2020» (Латвія, Рыга, 2020)
  • уладальнік спецыяльнага прыза «Стажыроўка ў Вялікім тэатры – Нацыянальнай оперы (Тэатр Велькі)» V Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Саломіі Крушэльніцкай (Украіна, Львоў, 2019)
  • лаўрэат II прэміі IX Міжнароднага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў «Тры стагоддзі класічнага раманса» (Расія, Санкт-Пецярбург, 2018)
  • уладальнік залатога медаля Дзесятых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД (Расія, Арол, 2015)
  • лаўрэат II прэміі і дыплома за лепшае выкананне арыі Й. Гайдна III Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў імя М. Д. Міхайлава (Расія, Калуга, 2013)
  • дыпламант і ўладальнік спецыяльнай прэміі II Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Л. П. Аляксандраўскай (Беларусь, Мінск, 2012)
  • лаўрэат I прэміі VI Адкрытага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў ім. С. Манюшкі «Убельская ластаўка» (Беларусь, Чэрвень, 2010)
  • лаўрэат Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі – 2010"

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. У 2008-м годзе скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «фартэпіяна», у 2015 - Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы», у 2016-м - магістратуру акадэміі.

Падчас навучання на сцэне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканала партыі Таццяны ў оперы «Яўген Анегін» і Іяланты ў аднайменнай оперы П.Чайкоўскага.

У 2018-2019 гг. з'яўлялася стажорам Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне тэатра выканала партыі Нарыны ў оперы Г.Даніцэці «Дон Паскуале» і Фьордзіліджы ў оперы В. А. Моцарта «Так робяць усе».

З 2020 году - салістка тэатра. 

 


РЭПЕРТУАР

Лебедзь-птушка (Царэўна-Лебедзь) - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Іаланта - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Герда - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Марфа – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Першая Дама - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Нарына – "Дон Паскуале" Г. Даніцэці
Сюзана, Барбарына – "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Адэль - "Лятучая мыш" І. Штраўса


 

Партнёры