Большой театр Беларуси

 

8 верасня 18:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня 19:00

Уладзімір Солтан

ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА

опера ў 2 дзеях

Дар'я Гаражанка

Мецца-сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат II прэміі V Міжнароднага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў "Pianovoce" (Масква, 2024)
  • уладальнік Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo (2023)
  • лаўрэат 49-га Усерасійскага агляду-конкурсу вакалістаў – выпускнікоў музычных ВНУ (Санкт-Пецярбург, 2021)
  • лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю на лепшае выкананне вакальных сачыненняў Барыса Чайкоўскага "Што нам пакінуў ХХ стагоддзе" (Масква, 2018)
  • лаўрэат I ступені XI Міжнароднага конкурсу сучаснай духоўнай і поліфанічнай музыкі "Паліфоніка" (Санкт-Пецярбург, 2015)
  • лаўрэат II прэміі III Адкрытага конкурсу ім. С. Манюшкі «Убельская ластаўка» (Мінск, 2015)

Біяграфія

Нарадзілася ў Менску. Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. І. Глінкі па спецыяльнасці "акадэмічныя спевы" (клас В. А. Косаравай), Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (вакальны факультэт, спецыялізацыя "мастацтва оперных спеваў", клас прафесара М. Ф. Касрашвілі).
Стажыравалася па праграме "Саюзная дзяржава - маладым талентам XXI стагоддзя" на базе Цэнтральнай музычнай школы пры МГК імя П. І. Чайкоўскага. Удзельнічала ў майстар-класах сапрана Ніколы Мюлерс, дырыжора Вальтэра Міка (Германія), меца-сапрана Аляўціны Белавусавай (Расія), тэнара Бадры Майсурадзэ (Грузія).
Актыўна прымае ўдзел у значных дзяржаўных канцэртах і мерапрыемствах: XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (2022), Святочным канцэрце майстроў мастацтваў "Мастацтва як сэнс жыцця" ў рамках цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускi спартыўны Алiмп" і інш.


РЭПЕРТУАР

Актрыса, Сярэдняя сястра, Ткачыха - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Снежная каралева – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Паліна - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Флора – "Травіята" Дж. Вердзі
Лаура - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Паж - "Рыгалета" Дж. Вердзі
Вольга - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Дуняша, Любаша - "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Цвыркун – "Пінокіа" Г. Бруні
Канчакоўна – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Трэці хлопчык - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта


ГАСТРОЛІ

У 2022 годзе ў рамках IV Міжнароднага фестывалю "Шаўковы шлях" (Астана, Казахстан) выканала партыю Вольгі ў оперы П. Чайкоўскага "Яўген Анегін" на сцэне тэатра "Астана Опера".
У красавіку 2024 года прыняла ўдзел у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (01.04-03.04.2024).
У красавіку 2024 года прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі опернага мастацтва "Славянскі дом" у Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета ім. Д.Д.Шастаковіча (гала-канцэрт 7 красавіка 2024 года).
У ліпені 2024 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў Гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.


 

Партнёры