Архiў навiн

Нацыянальныя спектаклі на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

Нацыянальныя спектаклі на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

Нянавісць, якая знішчыла каханне… Каханне, якое стала бессмяротным…  

Нацыянальная опера "Сівая легенда" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. 13 кастрычніка і 1 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі - "Сівая легенда" Дз.Смольскага

Шляхціч Раман Ракутовіч заручаны з княжацкай халопкай Ирынай. Жонка князя Кізгайлы закаханая ў Романа. Жаночая здрадлівасць у момант ператворыць шматгадовае сяброўства Кізгайлы і Рамана ў сляпую нянавісць, іскра асабістай варажнечы распаліць вогнішча  варожасці народнай, і сцены княжацкага замка разбурацца пад націскам народнага паўстання.

Опера "Сівая легенда" па матывах аднайменнай гістарычнай аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча ў 2012 годзе атрымала другое нараджэнне, амаль праз трыццаць гадоў з прэм'еры першай рэдакцыі 1978 года. Дарэчы, лібрэта оперы напісаў сам Уладзімір Караткевіч на музыку Дзмітрыя Смольскага. Паводле пісьменніка, любоў да жанчыны перарастае ў любоў да Радзімы, або наадварот, але без Радзімы каханне немагчыма.

У 2012 годзе спектакль быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Два каралі - адна карона. Два мужчыны - адна жанчына. Абавязак, каханне, вернасць і варожасць.

25 лістапада - "Вітаўт" В.Кузняцова на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

Лібрэта будучага балета было створана па п’есе Аляксея Дударава, па матывах якой быў пастаўлены аднайменный драматычны спектакль, які з поспехам ішоў на сцэне Купалаўскага тэатра.

У балеце "Вітаўт" цесна пераплятаюцца гістарычныя падзеі, легенды і фантазія стваральнікаў. З рэальнага тут - паланенне Вітаўта стрыечным братам Ягайлам і ўцёкі з Крэўскага замка, з фантазійнага - лірычная лінія кахання князя і яго будучай жонкі Ганны, а таксама беларускі фальклор, яскрава ўвасоблены у сцэне Купалля.

Балет «Вітаўт» вяртае гледача да залатых старонак беларускай гісторыі, да нашых каранёў і доследу продкаў.

У 2015 годзе балет быў удастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

 

Князёўна з трыма імёнамі

9 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі - "Страсці (Рагнеда)" А.Мдзівані

 

Гісторыя жыцця нескаронай дачкі полацкага князя Рагвалода - адна з самых выбітных ва ўсёй беларускай гісторыі.

Непакорлівая і наравістая прыгажуня-князёўна, заручаная з кіеўскім князем Ярополкам, адмовіла ў шлюбе яго брату - наўгародскаму князю Уладзіміру. Разгневаны Уладзімір з дружынаю пайшоў на Полацк, знішчыў Рагвалодаву сям'ю, а Рагнеду гвалтам узяў у жонкі. Неузабаве ён расправіўся і з родным братам, чым здабыў сабе кіеўскі трон.

У 1996 годзе балет "Страсці (Рагнеда)" быў адзначаны найвышэйшай узнагародай Міжнароднай асацыяцыі танца — прэміяй “Бенуа дэ ля данс”.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры