11 лютага на сцэне беларускага Вялікага тэатра адну з галоўных мужчынскіх партый ў оперы “Рыгалета” Дж. Вердзі выканае фіналіст “Вялікай оперы” і пераможца Мінскага конкурсу вакалістаў Тыгран Аганян, за дырыжорскім пультам - выпускнік Кембрыджскага універсітэта і Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане маэстра Крыс Руссман .
Тыграна Аганяна без перабольшання можна назваць улюбёнцам фартуны і выкрадальнікам сэрцаў операманаў: пераможца аўтарытэтных міжнародных конкурсаў, фіналіст папулярнага тэлевізійнага праекта канала “Культура” – “Вялікая опера”, уладальнік Гран-пры Мінскага міжнароднага каляднага конкурсу вакалістаў-2016 - сур'ёзны прафесійны багаж для маладога тэнара .
Тыгран Аганян - выпускнік Ерэванскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Камітаса, спецыяльнасць “Музычнае мастацтва” (скончыў ў 2016 г. у ступені магістра). Уладальнік спецыяльнага прыза Дэльфійскіх гульняў у Ерэване (2010 г.), праз два гады быў удастоены бронзавай узнагароды таго ж форуму ў Астане. У 2013 годзе выканаўца атрымаў спецыяльны прыз на Конкурсе маладых оперных спевакоў у Санкт-Пецярбургу. У 2015-м на Міжнародным конкурсе оперных спевакоў імя Язепса Віталса ў Рызе яму прысвоена званне «Самага перспектыўнага маладога тэнара». У 2016 годзе ўзнагароджаны прызам прэзідэнта Рэспублікі Арменія, а таксама спецыяльным прызам на Міжнародным конкурсе імя Галіны Вішнеўскай у Маскве. Прымаў удзел у праграме YAVA Х'юстан Гранд Апера (Х'юстан, 2014 г.). Удзельнічаў у майстар-класе Мансерат Кабалье (Ерэван, 2014 г.).
Дэбютаваў з першай вялікай роляй на сцэне Філармоніі, з Філарманічным аркестрам на чале з дырыжорам Эдуардам Топчанам, - выканаў партыю Рудольфа ў оперы Джакама Пучыні «Багема». У 2015 годзе - партыю Сцяпанаса Шаўмяна ў оперы “Давід Бек” Армена Ціграняна ў лонданскім Тэатры імя Бенджаміна Брытана. У 2016 годзе дэбютаваў на сцэне ерэванскага Опернага тэатра імя А. Спендзіарана з роляй Маладога цыгана ў Рахманінаўскім “Алека”. У тым жа 2016 годзе ў суправаджэнні філарманічнага аркестра на чале з маэстра Эдуардам Топчанам выканаў “Рэквіем” А. Дворжака, прысвечаны генацыду армян, прымаў удзел у канцэрце з нагоды прыезду ў Ерэван Папы Францыска. Са снежня 2015 г. - саліст Маладзёжнай опернай праграмы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ім. Ал. Спендзіарана.
Спектакль пройдзе пад кіраўніцтвам маэстра Крыса Руссмана.
Крыс Руссман з адзнакай скончыў лонданскі Каралеўскі каледж музыкі і Кембрыджскі універсітэт, дзе атрымаў доктарскую ступень у галіне музыкі.
У якасці дырыжора-пастаноўшчыка працаваў над пастаноўкамі опер “Тоска” Дж. Пучыні ў Венгерскім дзяржаўным оперным тэатры і Кракаўскай Оперы, “Мадам Батэрфляй” Дж. Пучыні і “Так робяць усе” В. А. Моцарта ў Пражскай дзяржаўнай оперы, “Рыгалета” Дж. Вердзі ў Нацыянальнай оперы Украіны і Нацыянальным тэатры Белграда, “Травіята” Дж. Вердзі і “Паяцы” Р. Леанкавала - Латвійская нацыянальная опера, “Багема” Дж. Пучыні ў Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета Манголіі ва Улан-Батары.
Крыс Руссман добра вядомы як адораны кампазітар: па замове Народнага тэатра Ростака (Volkstheater Rostock) у Германіі ў 2013 годзе маэстра Руссман прадставіў оперу “С Днём нараджэння, містэр прэзідэнт”. У мінулым годзе ён запісаў сваё завяршэнне “аркестравай фантазіі” брытанскага кампазітара Джорджа Баттерворта, які загінуў у Першай сусветнай вайне. Музычная кампазіцыя ўвайшла ў трэк-ліст кампакт-дыска “Музыка Баттерворта” для BIS Records. Кампазітар таксама ўдзельнічаў у запісе музыкі Петэрыса Васкса з Рыжскім Філарманічным аркестрам для гуказапісвальнай кампаніі SONY's RCA Red Seal label.
У творчай скарбонцы дырыжора супрацоўніцтва з Лонданскім сімфанічным аркестрам, Аркестрам Калона ў Парыжы, Нюрнбергскім Сімфанічным аркестрам і Аўгсбургскім Філарманічным аркестрам у Германіі, Афінскім Сімфанічным аркестрам, Санкт-Пецярбургскім Дзяржаўным Акадэмічным сімфанічным аркестрам і Камерным аркестрам Паўночнай Еўропы ў Швецыі.
У гэтым сезоне маэстра Руссман дэбютуе ў Дзяржаўнай оперы Стамбула, дзе пад яго кіраўніцтвам пройдзе паказ оперы “Прыгоды валацугі” І. Стравінскага, Нацыянальным тэатры Сараева з операй “Рыгалета” Дж.Вердзі, Македонскім Нацыянальным тэатры оперы і балета з “Севільскім цырульнікам” Дж.Расіні, у Оперы румынскага Брашова з “Кармэн” Ж.Бізэ і ў Кошыцкім дзяржаўным тэатры (Славакія) з “Лятучай мышшу” І. Штрауса.
Вядучыя партыі ў спектаклі выканаюць: Уладзімір Пятроў (Рыгалета), Таццяна Гаўрылава (Джыльда), Андрэй Валенцій (Спарафучыле), Крыскент Стасенка (Маддалена), Васіль Кавальчук (Граф Мантэронэ).