Архiў навiн

«Дон Кіхот» для Саркісьяна

6 лютага народнаму артысту Беларусі Віктару Уладзіміравічу Саркісьяну споўнілася 70 гадоў. У гонар легендарнага танцоўшчыка, лаўрэата самага першага міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве на сцэне Вялікага тэатра Беларусі быў дадзены балет «Дон Кіхот». Што не выпадкова. Менавіта ў гэтым спектаклі Віктар Саркісьян выканаў сваю першую вялікую ролю на сцэне тэатра. Далей былі партыі Нуралі з «Бахчысарайскага фантана», Краса з «Спартака» і многія іншыя. Сам жа Саркісьян сваім галоўным дасягненнем у жыцці лічыць каханне. З Вольгай Лапо, у мінулым таксама вядучай артысткай балета беларускага Вялікага, ён пражыў 50 гадоў. «Я шчаслівы!» - сказаў Віктар Уладзіміравіч са сцэны ў гэты вечар 12 лютага. А мы жадаем прафесару, выкладчыку сцэнічнага майстэрства ў Акадэміі мастацтваў, легендарнаму танцоўшчыку моцнага здароўя, радасці, натхнення і таленавітых вучняў!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры