Архiў навiн

Дагавор аб супрацоўніцтве

15 лютага 2017 г. падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Вялікім тэатрам Беларусі і Беларускай асацыяцыяй гольфа.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка і старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа Уладзімір Несцеравіч Дражын дамовіліся аб сумесным супрацоўніцтве ў сферы папулярызацыі тэатральна-канцэртнай дзейнасці праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама з дапамогай правядзення творчых сустрэч, канферэнцый і іншага з мэтай рэалізацыі агульных інтарэсаў і дасягненні сумесных мэтаў.

Гэты дагавор прадугледжвае: стварэнне абедзвюма бакамі, у межах сваёй кампетэнцыі, спрыяльных умоў для захавання і развіцця культурных сувязяў, культурнага абмену і супрацоўніцтва ў галіне тэатральнай і музычнай творчасці, удзел у арганізацыі і сумесным правядзенні культурных акцый, праграм, дзелавых праектаў. Дагавор носіць некамерцыйны характар ​​і не абмяжоўваецца ў часе.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры