Архiў навiн

Надзея Паўлава ў вобразе царскай выбранніцы

 

14 сакавіка партыю Марфы ў оперы “Царская нявеста” М. Рымскага-Корсакава выканае салістка Пермскага тэатра оперы і балета Надзея Паўлава.

Імя Надзеі Паўлавай стала вядома беларускім прыхільнікам оперы пасля яе двайной перамогі на II Мінскім міжнародным конкурсе вакалістаў - пермская прыма павезла ў роднай тэатр Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый.

Музычныя аглядальнікі і крытыкі ў адзін голас называюць Надзею Паўлаву «пермскай сенсацыяй». Пасля прэм'еры вердзіеўскай “Травіяты” у пастаноўцы Роберта Уілсана і Тэадора Курэнтзіса, яе ахрысцілі “звышновай” зоркай расійскай оперы. Такую Віялету, кажуць знаўцы опернага мастацтва, сёння на сусветных сцэнах яшчэ пашукаць.

Выпускніца Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К.Глазунова, Надзея Паўлава пачала кар'еру выканаўцы ў трупе Музычнага тэатра Рэспублікі Карэлія (г.Петразаводск). У 2011-м скончыла аспірантуру Петразаводскай кансерваторыі, пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Карэлія Валерыя Дворнікава. У 2012 годзе дэбютавала на сцэне Пермскага тэатра оперы і балета, выканаўшы партыю Марфы (“Царская нявеста” М. Рымскага-Корсакава). У студзені 2013 года па запрашэнні рэжысёра Андрэйса Жагарса выканала партыю Віялеты ў “Травіяце” Дж. Вердзі на сцэне Латвійскай Нацыянальнай оперы.

Надзея Паўлава - лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, двойчы лаўрэат Вышэйшай тэатральнай прэміі Рэспублікі Карэлія “Анежскі маска”: за выкананне партыі Рыты ў оперы “Каханне на чацвярых” Г. Даніцэці (2007), Галатэі ў спектаклі “Выдатная Галатэя” Ф. Зуппе (2008 ). Лаўрэат Прэміі горада Пермь у сферы культуры і мастацтва імя А. Немціна (2015).

Знаўцы і прыхільнікі оперы загаварылі аб спявачцы яшчэ некалькі гадоў таму, пасля бліскучага выканання партыі Донны Ганны ў “Дон Жуане” В.А. Моцарта пад кіраваннем Тэадора Курентзіса. Не меншае захапленне выклікала і яе Алімпія ў “Казках Гофмана” Ж. Аффенбаха. У цяперашнім тэатральным сезоне Надзея Паўлава ўразіла айчынных меламанаў выкананнем сваёй “кароннай партыяй” - Віялеты Валеры з вердзіевскай “Травіяты”.

14 сакавіка вядучыя партыі ў спектаклі “Царская нявеста” выканаюць: Уладзімір Пятроў (Гразны), Аксана Волкава (Любаша), Аляксандр Кеда (Сабакін), Алег Мельнікаў (Малюта), Аляксандр Міхнюк (Лыкаў), Аляксандр Жукаў (Бамелий), Іна Русіноўская (Сабурава), Марына Мароз (Дуняша). Дырыжор - Мікалай Калядка.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры