«Сенсацыя ў свеце оперы», «Галоўнае адкрыццё і ўзрушэнне... Яркае, трапяткое, зіхатлівае сапрана з казачнай лёгкасцю бярэ верхнія ноты на піяна...», «Цудоўная музычнасць, эмацыйнасць і самааддача...», «Пяшчотны і моцны голас звышновай зоркі, якая ўспыхнула ў Пермі, напаўняе душу невыказным захапленнем…” – усе гэтыя словы аб цудоўнай спявачцы Надзеі Паўлавай. Уладальніца Гран-пры і Прыза глядацкіх сімпатый ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў – зноў у беларускім Вялікім! Зараз – у партыі Марфы ў оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Царская нявеста».
Але ў вас, нашы любімыя гледачы, ёсць унікальны шанец патрапіць на спектакль 14 сакавіка абсалютна бясплатна! Вам неабходна толькі адказаць на простае пытанне. Калісьці Надзея Паўлава працавала ў Петразаводскім музычным тэатры. Які рэпертуар яна там спявала?
Дасылайце вашыя варыянты адказаў да 12 сакавіка (уключна) на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., з паметкай «Надзея Паўлава». Не забудзьцеся пазначыць свае імя, прозвішча і нумар мабільнага тэлефона. Пераможца (яго імя мы вызначым метадам выпадковага выбару з прынцыпова правільных адказаў) адправіцца 14 сакавіка ў Вялікі тэатр на оперу «Царская нявеста». Застаецца дадаць, што склад выканаўцаў у гэты вечар проста бліскучы: Марфа – Надзея Паўлава (Расія), Рыгор Гразны – Уладзімір Пятроў, Любаша – Аксана Волкава. За дырыжорскім пультам – маэстра Мікалай Калядка.
Вынікі розыгрышу будуць вядомы 13 сакавіка і апублікаваны на афіцыйным сайце і старонцы «УКантакце» – vk.com/bolshoibelarus – Вялікага тэатра Беларусі. Ўладальніку запаветнага квітка (на дзве асобы) патэлефануюць па ўказаным нумары тэлефона ў лісце.