Архiў навiн

Кіраўнік дзяржавы ў Вялікім

 

6 сакавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка наведаў Вялікі тэатр Беларусі, дзе падрабязна азнаёміўся з выставай творчых работ намінантаў на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года.

 


У ліку намінантаў прадстаўлены:

Творчы калектыў Вялікага тэатра Беларусі (Волкава Аксана Уладзіміраўна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны, артыст-вакаліст (саліст) Вялікага тэатра Беларусі; Касцючэнка Аляксандр Аляксандравіч, уладальнік медаля Францыска Скарыны, галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі; Ламановіч Ніна Іосіфаўна, народная артыстка Беларусі, уладальніца ордэна Францыска Скарыны, галоўны хормайстар Вялікага тэатра Беларусі; Масквіна Анастасія Ігараўна, народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны, артыст-вакаліст (саліст) Вялікага тэатра Беларусі; Трыфанаў Станіслаў Уладзіміравіч, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны, артыст-вакаліст (саліст) Вялікага тэатра Беларусі; Франкоўскі Сяргей Валянцінавіч, народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны, артыст-вакаліст (саліст) Вялікага тэатра Беларусі) за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча;

Кампазітар Уладзімір Кандрусевіч - за значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета "Мефіста" і мюзіклаў "Шклянка вады", "Джулія", "Соф'я Гальшанская", "Байкер";

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крэпак - за стварэнне серыі кніг і альбомаў пра жыццё і творчасць дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі;

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Міхаіл Пазнякоў - за стварэнне кніг для дзяцей "У родным краi", "Гульняслоў", "Серабрыстыя чайкi";

Кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Анатоль Алай - за стварэнне цыкла дакументальных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну ("Яго закапалі ў шар зямны", "Чорная дарога", "Адрынутыя", "Салдаты Італіі", "За два крокі ад гільяціны", "Чырвоны д'ябал", "Пётр Конюх", "Георгій Жукаў. Вайна і мір маршала Перамогі", "Бумеранг");

Творчы калектыў установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" (Казінец Міхаіл Антонавіч, народны артыст Беларусі, прафесар, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. Івана Жыновіча; Крамко Аляксандр Яўгенавіч, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. Івана Жыновіча; Сімаковіч Ларыса Іванаўна, кампазітар, балетмайстар, мастацкі кіраўнік фальклорнага тэатра «Госьціца») - за стварэнне канцэртаў-спектакляў тэтралогіі "Святое, незабыўнае..." (музычна-тэатралізаваныя пастаноўкі "Гусляр", "Апокрыф", "Песня пра долю", "Люцыян Таполя");

Творчы калектыў у складзе скульптара Генадзя Буралкіна, скульптара-архітэктара Валянціна Занковіча і архітэктара Сталіна Федчанка - за стварэнне мемарыялаў і скульптурных груп памежнай тэматыкі ў перыяд з 2004 па 2011 гады.

Акрамя таго, на Дзяржпрэмію намінаваны народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі - за выдатнае ўвасабленне вобразаў класічнай замежнай і сучаснай айчыннай драматургіі.


Пасля канцэрта-прэзентацыі, як перадае БелТА, Аляксандр Рыгоравіч цёпла пагутарыў з артыстамі, якія падрыхтавалі  прадстаўленне: «У чым я пераканаўся: шкадаваць грошай на вас не трэба. Я даўно казаў, што няма такой сітуацыі, што няма грошай на творчасць. Не. У мяне да гэтага іншы падыход: грошы трэба плаціць тым, хто іх заслугоўвае. А вялікія грошы тым, хто гэтага ўдвая заслугоўвае».



Прэзідэнт быў вельмі ўражаны талентам бліскучых артыстаў, а ў гэты вечар на сцэне выступалі: Станіслаў Трыфанаў, Сяргей Франкоўскі, Ніна Шарубіна, Ганна Фокіна, Антон Краўчанка, Аляксандр Гелах, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Міхнюк, Аксана Волкава, Канстанцін Кузняцоў, Юрый Кавалёў, Кацярына Алейнік, Надзея Філіпава, Аляксандра Чыжык, Такатошы Мачыяма, Анастасія Масквіна, Юрый Гарадзецкі, Дзмітрый Гарбачук, артысты хору і аркестра Вялікага тэатра Беларусі, а таксама салістка Музычнага тэатра Вольга Жалезская. За дырыжорскім пультам былі: Андрэй Іваноў, Марына Траццякова, Андрэй Галанаў.

 

 


Фото: БелТА

0
0
0
s2sdefault

Партнёры