Архiў навiн

На першым месцы!

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь за 2016 год большасць людзей наведала менавіта беларускі Вялікі. 239,7 тысяч гледачоў пабывала на нашых пастаноўках і канцэртах. І мы кажам вам «Дзякуй!». За тое, што любіце нашых артыстаў. За тое, што цікавіцеся як спектаклямі на вялікай сцэне, так і тэатралізаванымі канцэртнымі праграмамі ў камернай зале ім. Л. А. Александроўскай. За тое, што на некаторыя спектаклі, як, напрыклад, балет Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера", вы набываеце квіткі за некалькі месяцаў. За тое, што вы каторы год прыязджаеце на наш своеасаблівы оўпэн-эйр у Нясвіж. За тое, што дзякуючы вам магчымы пышны Навагодні баль у Вялікім на 13 студзеня, на Стары Новы год. За тое, што радуецеся кожнай прэм'еры. За тое, што хадзіце на пастаноўкі, якім больш за 20 гадоў, – і ўсё роўна знаходзіце ў іх новыя фарбы. Без вас, дарагія гледачы, тэатра няма. І мы чакаем вас кожны вечар у Вялікім тэатры Беларусі!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры