Архiў навiн

Пераможца знойдзены!

Нашы любімыя гледачы, спецыяльна для вас мы разыгрывалі квіток у Вялікі тэатр Беларусі – на найпрыгожую пастаноўку «Турандот»! Вам трэба было адгадаць тры загадкі.

Загадка першая. Ён згольвае бараду да 10-ці раз у дзень. І ўсё роўна ходзіць з барадой. Хто гэта? Правільны адказ: Цырульнік.

Загадка другая. Некаторыя ад яе страчваюць розум. Яна расквітае і вяне. Іншыя аддаюць перавагу ёй шчасцю, нават калі збаўленне шукаюць абавязкова ў ёй. Што гэта? Правільны адказ: Прыгажосць.

Загадка трэцяя. Усе людзі перад ёй роўныя. У замяшанне прыводзіць толькі адна думка пра яе. Мы ўсё жыццё ідзем ёй насустрэчу замест таго, каб проста чакаць яе. Каго? Правільны адказ: Смерць.

Шчасліўчыкам стала Алена Кудраўцава. Менавіта яна атрымлівае запрашальны квіток на 2 асобы на оперу "Турандот" Джакама Пучыні.

...Калісьці жыла ў Кітаі прынцэса Турандот. Але наколькі яна была прыгожая, настолькі ж і бязлітасная: Турандот вырашыла, што належыць будзе толькі таму, хто разгадае тры яе загадкі. Але калі правільнага адказу яна не пачуе – адсечаная галава закаханага дадасца да тых, што ўжо "ўпрыгожваюць" сцяны палаца. Аднойчы з'яўляецца яшчэ адзін храбрэц, які рызыкнуў паставіць на кон сваё жыццё і разгадаць таямніцу закамянелага сэрца Турандот... 11 мая на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – легендарная пастаноўка Джакама Пучыні, поўная драматызму, лірыкі і прыгажосці, – опера «Турандот»!.. Загалоўную партыю ў гэты вечар выканае прыма казахстанскага тэатра «Астана Опера» Жупар Габдуліна, а ў вобразе Калафа на сцэну беларускага Вялікага выйдзе прэм'ер Марыінскага тэатра, адзін з лепшых тэнараў сусветнай оперы Ахмед Агадзі. Застаецца дадаць, што за дырыжорскім пультам ў гэты вечар – Віктар Пласкіна. А ў спектаклі бяруць удзел цудоўныя салісты беларускага Вялікага, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь: Алена Бундзелева, Андрэй Валенцій, Уладзімір Громаў.

Дарагія гледачы! Не хвалюйцеся, калі не вы выйгралі запаветны квіток у тэатр! Наперадзе – новыя розыгрышы, за якімі можна сачыць на афіцыйным сайце Вялікага тэатра Беларусі, а таксама на нашай старонцы «ВКонтакте»: https://vk.com/bolshoibelarus

0
0
0
s2sdefault

Партнёры