Архiў навiн

Упершыню ў Лінцы!

104 беларускіх артыста Вялікага тэатра прымуць удзел у фестывалі, які штогод праходзіць у Лінцы ў гонар кампазітара Антона Брукнера. Пачынаючы з 1974 года, калі і прайшоў першы музычны фэст, яго арганізатары кожны раз спрабуюць зрабіць нешта асаблівае, што адрознівала б гэта мерапрыемства ад усіх астатніх.

Мастацкі кіраўнік фестываля Ханс-Ёахім Фрай, з якім Вялікі тэатр Беларусі звязваюць працяглыя сяброўскія адносіны (вясной 2017-га як рэжысёр Фрай паставіў на нашай сцэне оперу В.-А. Моцарта «Чароўная флейта»), не сумняваецца ў тым, што яго стварэнне ўнікальна: «Гэта адзін з чатырох найважнейшых музычных фестываляў Аўстрыі разам з музычнымі марафонамі ў Зальцбургу, Брэгенцу і Вене. Брукнераўскі фестываль працягваецца чатыры тыдні, за гэты час у Лінцы праходзіць прыкладна 50 канцэртаў, уключаючы оперныя і балетныя спектаклі... »

1 і 2 кастрычніка ў канцэртнай зале «Брукнерхаус» выступяць салісты оперы, артысты хору (галоўны хормайстар – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч) і аркестра Вялікага тэатра Беларусі. За дырыжорскім пультам два вечары запар – уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў. Гледачы, якія прыйдуць 1 кастрычніка на фестываль, пачуюць «Серэнаду для струннага аркестра» П. Чайкоўскага, «Класічную» сімфонію С. Пракоф'ева, сцэны і арыі з опер «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Алека» С.Рахманінава.
2 кастрычніка ў 1-м аддзяленні будзе прадстаўлена канцэртнае выкананне оперы «Іаланта» П.Чайкоўскага (Іаланта – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Настасся Масквіна, Вадэмон – лаўрэат міжнароднага конкурсу, уладальнік медаля Францыска Скарыны Эдуард Мартынюк, Раберт – лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ілля Сільчукоў, Рэнэ – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Валенцій, Эбн-Хакіа – заслужаны артыст Республікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў), у 2-м – кантата Г.Свірыдава «Курскія песні» для хору і сімфанічнага аркестра, а таксама сцэны з оперы А.Барадзіна «Князь Ігар» (фінал 1-га дзеяння і «Палавецкія пляскі»).

Пажадаем нашым артыстам поспехаў!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры