Архiў навiн

Заваёўнікі Аўстрыі

Вялікі тэатр Беларусі ўпершыню выступіў на прэстыжнай музычнай пляцоўцы – у канцэртнай зале «Брукнерхаус».

 

Больш за 100 беларускіх артыстаў у пачатку кастрычніка адправіліся ў Аўстрыю – прыняць удзел у фестывалі, які штогод праходзіць у Лінцы ў гонар кампазітара Антона Брукнера. Пачынаючы з 1974 года, калі і прайшоў першы музычны фэст, яго арганізатары кожны раз спрабуюць зрабіць нешта асаблівае, што адрознівала б гэта мерапрыемства ад усіх астатніх.

І гэты фестываль сапраўды стаў асаблівым, таму што гледачы «Брукнерхауса» змаглі ўпершыню ўбачыць і ацаніць беларускіх артыстаў – салістаў оперы, артыстаў хору (галоўны хормайстар – народная артыстка Беларусі, уладальнік Ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч) і аркестра Вялікага тэатра Беларусі. За дырыжорскім пультам два вечары запар быў уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў. Гледачы, якія прыйшлі 1 кастрычніка на фестываль, пачулі «Серэнаду для струннага аркестра» П. Чайкоўскага, «Класічную» сімфонію С. Пракоф'ева, сцэны і арыі з опер «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Алека» С.Рахманінава.

А 2 кастрычніка ў 1-м аддзяленні было прадстаўлена канцэртнае выкананне оперы «Іаланта» П. Чайкоўскага (Іяланта – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Настасся Масквіна, Вадэмон – лаўрэат міжнароднага конкурсу, уладальнік медаля Францыска Скарыны Эдуард Мартынюк, Рабэрт – лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ілля Сільчукоў, Рэнэ – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Валенцій, Эбн-Хакіа – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўна й прэміі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў), у 2-м – кантата Г.Свірыдава «Курскія песні» для хору і сімфанічнага аркестра, а таксама сцэны з оперы А.Барадзіна «Князь Ігар» (фінал 1-га дзеянні і «Палавецкія пляскі»).

– Іяланта – няпростая роля, – прызналася Настасся Масквіна. – Па сюжэце гэта юная, трапяткая дзяўчына, але як раз вельмі маладыя салісткі праспяваць гэтую партыю і не могуць: яна – для больш моцнага голасу, я б сказала, драматычнага сапрана. Вось і працягваю, знаходзячыся ў вобразе Іяланты, працаваць над якасцю гуку: ён павінен быць нябесным, практычна анёльскім. Ды і канцэртная пастаноўка, натуральна, адрозніваецца ад спектакля. Тут няма дэкарацый – усё залежыць ад твайго майстэрства валодання голасам. Акрамя таго, ты ўвесь час знаходзішся на сцэне і не можаш сабе дазволіць расслабіцца – павінен быць увесь час у вобразе, бо на цябе глядзіць уся зала. І ты абавязаны выдаць максімальны вынік. Для спевакоў гэта сур'ёзны вопыт на цягавітасць і нават псіхалагічную ўстойлівасць...

Але нашы бліскучыя артысты выдатна выступілі на фестывалі, што даказалі авацыі і крыкі «Брава!». Нават можна не сумнявацца, што гэты выступ на фестывалі ў Лінцы беларускага Вялікага быў не апошнім.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры