Архiў навiн

Вечары з «Серэнадай»

4 лютага сцэна Камернай залы будзе аддадзена ва ўладу чароўнай музыкі вальса.

Таццяна Траццяк, салістка Вялікага тэатра Беларусі, уладальніца медаля Францыска Скарыны: «Упэўненая: праграма «Я помню вальса звук прелестный…», назву якой даў вядомы радок са знакамітага раманса Мікалая Лістова, не расчаруе, а толькі зачаруе гледачоў. У канцэрце прагучаць любімыя старадаўнія рускія рамансы, і выдатныя французскія вальсы, і напоеныя сонцам неапалітанскія песні, і каларытная амерыканская музыка. Безумоўна, струнны квінтэт «Серэнада» выканае інструментальныя вальсы. Вечар даставіць задавальненне аматарам не толькі папулярнай, але і знатакам вытанчанай музыкі. Вядома, гледачы пачуюць мае любімыя рамансы – «Отцвели хризантемы» і «Я люблю вас так безумно…». Але і новыя творы стануць для публікі прыемным адкрыццём».

Жанравае напаўненне вечара абяцае быць разнастайным: ад старажытных рускіх рамансаў артысты прыйдуць да сучаснай эпохі, да твораў кампазітараў, якія працавалі ў джазавым кірунку. Напрыклад, прагучаць кампазіцыі бельгійскага музыканта Жана Тылеманса і пранікнёныя вальсы Мішэля Леграна.

Застаецца дадаць, што ў канцэрце прымуць удзел струнны квінтэт «Серэнада» і салісты оперы: два сапрана Таццяна Траццяк і Іна Русіноўская, тэнар Васіль Мінгалёў і барытон Аляксандр Краснадубскі.

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры