Архiў навiн

КАНЦЭРТ ВОЛЬГІ ПЕРАЦЯЦЬКА

Канцэрт расійскай опернай спявачкі адбудзецца 15 снежня ў межах IX Мінскага міжнароднага каляднага опернага форуму ў Вялікім тэатры Беларусі.

Вольга Перацяцька – уладальніца ўнікальнага голасу і харызмы. Дыяпазон яе лірычнага сапрана і акцёрскае майстэрства дазваляюць спявачцы паспяхова сумяшчаць удзел у самых яркіх оперных пастаноўках з частымі сольнымі выступамі на лепшых сцэнах свету. Яе графік распісаны на некалькі гадоў наперад, а тэатры змагаюцца за тое, каб запрасіць Вольгу для выканання галоўнай ролі. Вользе Перацяцька апладзіравалі гледачы Берлінскай оперы, Венскай оперы, Цюрыхскага опернага тэатра, міланскага Ла Скала, Каралеўскага тэатра ў Мадрыдзе, Вялікага тэатра ў Маскве, Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, Метрапалітэн-опера ў Нью-Йорку і многіх іншых тэатраў.

Чароўную яркую брунэтку не раз называлі другой Нятребка. Музычныя крытыкі адзначаюць яе яркую знешнасць «Кармэн», кашэчую гнуткасць і, вядома ж, лёгкі, празрысты, высокі голас, гучанне якога параўноўваюць з найчыстымі салаўінымі спевамі. У рэпертуары Вольгі Перацяцька партыі ў операх Гендэля, Моцарта, Беліні, Даніцэці, Расіні, Афенбаха і іншыя.

Сярод узнагарод Вольгі Перацяцька – «Апералія» Пласіда Дамінга, дзе адбыўся яе міжнародны прарыў, а таксама найважнейшая прэмія Еўропы ў галіне гуказапісу «РЭХА Класік» у намінацыі «Лепшы сольны альбом году». На рахунку спявачкі таксама шматлікія працы ў фестывальных праектах пад кіраўніцтвам такіх мэтраў, як Дзеда, Мета, Бонінг, Маазель, Мінкоўскі, Палумба і іншых. Яе апошні альбом «Рускі свет», выпушчаны Sony Classic, восенню 2018 года заваяваў прэстыжную нямецкую ўзнагароду Opus Klassik.

Сярод мноства выступленняў опернай дзівы адным з самых яркіх і значных для Вольгі  з'яўляецца канцэрт ля падножжа Эйфелевай вежы ў гонар святкавання Дня ўзяцця Бастыліі, на якім прысутнічала больш за 600 000 чалавек. Акрамя таго, Перацяцька ажыццявіла маштабнае турнэ па Кітаю сумесна з сімфанічным аркестрам Манрэаля пад кіраўніцтвам маэстра Кента Нагана.

«Арганізаваць канцэрт зоркі такога ўзроўню вельмі няпроста, у першую чаргу, з-за каласальнай загружанасці і запатрабаванасці артысткі. Нам практычна ўдалося немагчымае, і ў графіцы Вольгі з'явіўся Мінск. Асабліва важна, што гэты ўнікальны канцэрт не проста адбудзецца на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, але яшчэ і ў рамках Міжнароднага опернага форуму, што робіць яго гістарычнай падзеяй для культурнага жыцця Мінска. Упэўнены, што аматары класікі і прыхільнікі оперы па вартасці ацэняць яго значнасць ", – кажа эксклюзіўны прадстаўнік Вольгі Перацяцька Максім Берын.

Сольны канцэрт Вольгі Перацяцька, несумненна, стане самай чаканай падзеяй опернага форуму. У праграму канцэрта ўвойдуць оперныя хіты, у тым ліку арыі з вядомых опер Глінкі, Расіні, Даніцэці, Вердзі і іншых аўтараў.

Спецыяльная прапанова ад арганізатараў: квіткі па прызнанай ва ўсім свеце сістэме Meet and Greet. Размяшчэнне ў VIP ложы коштам 600 рублёў уключае ў сябе пачастунак шампанскім, асарці з садавіны і памятнае фота з артыстам. Унікальная магчымасць атрымаць асалоду ад яркага канцэрта і сустрэцца з любімымі артыстамі! Колькасць месцаў абмежавана!

Квіткі ўжо ў продажы на сайце kvitki.by і ў касах Вялікага тэатра Беларусі.

 

 

 

Вольга Перацяцка

0
0
0
s2sdefault

Партнёры