Архiў навiн

Прыз ад гледачоў!

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ СПОНСАР ПРАЕКТА

 

 

 

Кожны з вас, дарагія гледачы, можа вырашыць лёс Прыза глядацкіх сімпатый Каляднага конкурсу вакалістаў-2018. Падчас фінальнага канцэрта 19 снежня.

Надзея Паўлава, Маргарыта Ляўчук, Міхаіл Малафій – сёння гэтыя імёны вядомыя практычна кожнаму операману. А пачыналі яны свой зорны шлях у Мінску – як удзельнікі Каляднага опернага конкурсу ў Вялікім. Папытайце любога з іх, які прыз яны лічаць найбольш каштоўным, кожны адкажа: Прыз глядацкіх сімпатый.

Вырашыць, хто з фіналістаў юбілейнага, 5-га Каляднага конкурсу вакалістаў варты Прыза глядацкіх сімпатый, вы зможаце 19 снежня. У гэты дзень на вялікай сцэне тэатра разгорнецца сапраўднае свята музыкі. У першых двух аддзяленнях канцэрту «Новыя галасы сусветнай оперы» гледачы ўбачаць сцэны з самых вядомых і папулярных опер класічнага рэпертуару. 10-ці фіналістам Каляднага конкурсу будуць дапамагаць перамагаць зоркі беларускага Вялікага і маэстра Аляксандр Анісімаў. А вось у трэцім аддзяленні пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Чарнуха-Воліча выйдуць сапраўдныя майстры опернай сцэны – беларускія зоркі, а таксама запрошаныя артысты, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў: Ан-Сафі Венсан (Францыя), Хэ Мюн Кан (Карэя) і Сюзана Жуін Тафо (Канада).

Прыйшоўшы на канцэрт «Новыя галасы сусветнай оперы», вы, дарагія гледачы, зможаце стаць сведкамі нараджэння новай опернай зоркі. А таксама – паўплываць на выбар лепшага з лепшых: бо 19 снежня будзе ўручаны Прыз глядацкіх сімпатый – па выніках таемнага галасавання падчас антракту паміж 2-м і 3-м аддзяленнем. (Лісткі для галасавання вы зможаце атрымаць пры ўваходзе ў тэатр, а таксама ў нашых супрацоўнікаў падчас антрактаў. Урны для галасавання можна будзе знайсці ў фае бельэтажа каля Камернай залы імя Л.П. Александроўскай пасля 2-га аддзялення.)

А гэты прыз, паверце, даражэй усялякіх Гран-пры! Такім чынам, чакаем ўсіх 19 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі!

Нататкі

У рамках Форуму-2018. пройдзе Пяты Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. У гэтым годзе ў конкурсе плануюць прыняць удзел вакалісты з 26 краін (!). Пададзена 332 заяўкі з Арменіі, Беларусі, Венесуэлы, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Канады, Кітая, Карэі, Літвы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, ЗША, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Эквадора, Эстоніі, Паўднёвай Асеціі. Хто з іх прыедзе ў Мінск, даведаемся вечарам 14 снежня. Фінал конкурсу могуць убачыць гледачы 19 снежня: «Новыя галасы сусветнай оперы» прагучаць на сцэне Вялікага тэатра. У гэты вечар мы узнаем трыумфатараў юбілейнага конкурсу.


Афіцыйныя старонкі Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў у сацыяльных сетках:
Вконтакте – Vk.com/vocalcompetition
Facebook – Facebook.com/vocalcompetition
Linkedin –  Linkedin.com/company/vocalcompetition

 

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры