Архiў навiн

Юбілей у кругу сяброў

 

 

11 чэрвеня Марына Аксёнцова запрашае гледачоў не проста на канцэрт у Камерную залу. Салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі запрашае адзначыць свой дзень нараджэння.


- У мяне ўзнікла ідэя зрабіць гадовы канцэрт, і так атрымалася, што яго дата супала з маім днём нараджэння, дакладней - з юбілеем. Але ніякіх вынікаў я падводзіць не хачу! - кажа Марына Аксёнцова. - Будзе вясёлае, лёгкае, цікавае тэатралізаванае дзейства. У гэтым нават не сумняваюся!.. Адзін у полі не воін. Мяне шмат чаму навучылі мае калегі - рэжысёры, дырыжоры, канцэртмайстры, артысты оперы, і я сама з задавальненнем у іх вучылася. У Вялікім тэатры - вялікая трупа пышных салістаў. З усімі ў мяне выдатныя адносіны. А на канцэрце гледачы ўбачаць тых, з кім я працую, мабыць, часцей за ўсё. Гэта выдатныя вядучыя салісты Алена Шведава, Алена Бундзелева, Ганна Гур'ева, Марына Лихашэрст, Дзмітрый Капілаў, Васіль Мінгалёў, Ілля Пеўзнер. А таксама - малады тэнар, які гучна пра сябе заявіў на нядаўняй прэм'еры аперэты «Лятучая мыш» ў ролі Айзенштайна, - Дзмітрый Шабеця. Пад акампанемент Юліі Шчарбаковай ў першым аддзяленні прагучаць арыі і дуэты з класічных опер, другое ж будзе аддадзена ва ўладу аперэты. Арыя Разіны і Базіліо з «Севільскага цырульніка» Дж. Расіні, куплеты Тарэадора з оперы "Кармэн" і арыя Лэйлы з «Шукальнікаў жэмчугу» Ж. Бізэ... Як бачыце, гледачоў чакае неверагодна прыгожая музыка. Ну і вядома, самыя вядомыя нумары з аперэт «Сільва», «Прынцэса цырка» І. Кальмана, «Лятучая мыш» І. Штрауса, «Трэмбіта» Ю. Мілюціна. Я сама выканаю «Хабанеру» з оперы "Кармэн", а таксама зпяю ў такіх любімых мною дуэтах - Караліны і Пелікана і Сусіка і Парасі. І абавязкова будзе нумар-сюрпрыз ад рэжысёра Алены Медзяковай, пра які не ведаем нават мы, артысты.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры