Архiў навiн

Аркестр вярнуўся дадому

 

З 1 лістапада па 13 снежня доўжыліся гастролі артыстаў аркестра Вялікага тэатра ў рамках сусветнага тура «The World of Hans Zimmer. A Symfonic Celebration». Канцэрты прайшлі ў Польшчы, Італіі, Швейцарыі, Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Францыі, Англіі, Швейцарыі, Іспаніі, Партугаліі. Нашы музыкі і раней удзельнічалі ў неверагодных шоу, выконваючы ў рамках грандыёзных тураў на самых вялікіх еўрапейскіх пляцоўках хіты Цымера. Кампазітар напісаў музыку да самых вядомых фільмаў і мультфільмаў: «Мадагаскар», «Піраты Карыбскага мора», «Цёмны рыцар», «Гладыятар», «Бэтмэн», «Чалавек дажджу», «Код да Вінчы», «Пачатак» - гэтыя творы і прагучалі падчас маштабнага тура «The World of Hans Zimmer. A Symfonic Celebration» у выкананні артыстаў аркестра Вялікага тэатра. Музыкі ізноў сустрэліся з дырыжорам Гэвінам Грынуэем, які застаўся ў захапленні ад гэтай сумеснай працы.

 

А неўзабаве пасля завяршэння гастроляў Вялікі тэатр атрымаў ліст, якое мы з радасцю прыводзім ніжэй:

 

Паважаны спадар Генеральны дырэктар!

Ад імя Semmel Concerts Entertainment, арганізатара гастроляў, а таксама ад нашага імя мы хацелі б выказаць сардэчную падзяку за высокі ўзровень прафесіяналізму, творчую самааддачу і дысцыплінаваны ўдзел аркестра Вашага тэатра.

У чарговы раз мы можам запэўніць Вас, што аркестр Вашага тэатра набыў шмат новых сяброў у Еўропе. І ў сувязі з гэтым мы вельмі спадзяемся на працяг нашага супрацоўніцтва.

З павагай,

Беата і Вільгельм Кайтэль

 

Нам застаецца толькі далучыцца да падзякаў маэстра і пажадаць нашым артыстам і далей радаваць адданых гледачоў за мяжой і дома.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры