Архiў навiн

Смейся, Паяц…

 

Запрошаны саліст Вялікага тэатра Беларусі, саліст Марыінскага тэатра, Заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, уладальнік галоўнай тэатральнай прэміі Расіі «Залатая маска» Ахмед Агадзі ўпершыню на мінскай сцэне выканае загалоўную партыю - Каніа ў шэдэўры Руджэра Леонкавала оперы «Паяцы». Дарэчы, сезон 2019-2020 у творчай біяграфіі славутага тэнара багаты на прэм'еры: на сцэне роднай Марыінкі ў завяршэнні мінулага тэатральнага сезона, Ахмед Агадзі выканаў партыю Дзіка Джонсана ў прэм'ернай пастаноўцы «вестэрна» Джакама Пучыні «Дзяўчына з Захаду». А на Шаляпінскам фестывалі ў Казані выканаўца выйшаў на сцэну ў партыі Івана Грознага ў грандыёзнай опернай пастаноўцы «Сююмбіке» Рэзеды Ахіяравай. А пятага лютага ў Музычным тэатры имя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі адбыўся апошні паказ оперы Дж. Пучыні «Багема», прэм'ера якой адбылася 24 гады таму. На сцэну выйшаў «залаты» прэм'ерны склад: Ахмед Агадзі, Вольга Гуракова, Хібла Герзмава, Андрэй Батуркін, Яўген Паліканін.

 

Ахмед Агадзі - выпускнік Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (клас прафесара Я. Г. Кібкало). З 1993-га года - у трупе маскоўскага Музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і В. І. Немировича-Данчанкі. З 2005 года Ахмед Агадзі - саліст опернай трупы Марыінскага тэатра, дзе непараўнальны тэнар выконвае ўвесь італьянскі рэпертуар: Вердзі, Пучыні, Даніцэці. Артыст пастаянна гастралюе, выступаў на лепшых сцэнічных пляцоўках свету: у Амстэрдамскай оперы, Дацкай Каралеўскай оперы, Будапешцкай оперы, Страсбургскай оперы, Тэатры Калон у Буэнас-Айрэсе.

 

15 сакавіка вядучыя партыі ў оперы «Паяцы» гэтак жа выканаюць: Таццяна Пятрова (Нэдда), Станіслаў Трыфанаў (Тоніа), Юрый Гарадзецкі (Бэппа), Ілля Сільчукоў (Сільвіё). Дырыжор - Уладзімір Авадок.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры