Архiў навiн

Партнёрства на роўных

 

Вялікі тэатр Беларусі / Вільгельм Кайтэль

Разам яны бачылі свет! Няхай гэта будзе легендарны оперны тэатр у Манаусе або амфітэатр у Карфагене, «Вальдбюне» у Берліне або замак Шонбрун ў Вене - музыканты Вялікага тэатра Беларусі заўсёды захаплялі сваю аўдыторыю.
Ужо больш за 25 гадоў BNK Music Production GmbH на чале з мастацкім кіраўніком Вільгельмам Кайтэлем і Вялікі тэатр Беларусі супрацоўнічаюць у арганізацыі і правядзенні сумесных гастрольных праектаў.
Сёння абодва партнёра зноў на найбуйнейшых пляцоўках Еўропы ў праектах «The World of Hans Zimmer - a Symphonic Celebration» і «Disney in Concert - a Million Dreams».



Вільгельм Кайтэль, дырыжор і прадюсер

Прайшоўшы школу ў такіх настаўнікаў, як Леанард Бернстайн і Сэйджы Озава ў Нью-Ёрку і Танглвуде, Вільгельм Кайтэль заваёўвае свет у якасці дырыжора. Сваю музычную візітную картку ён «пакінуў» у легендарным оперным тэатры Манаус, а таксама на пляцоўках Парыжа, Лондана, Мілана, Неапаля, Вены, Берліна, у Стамбуле, Мінску, Карфагене, Будапешце, Хельсінкі і Осла.

Яго музычны дыяпазон вельмі разнастайны, ён уключае сумесныя канцэрты з Дамай Маргарэт Прайс (Dame Margaret Price), Люцыяй Аліберці (Lucia Aliberti), а таксама з Хелен Фішэр (Helene Fischer) і Канчытай Вурст (Conchita Wurst / Томас Нойвірт), гастрольны тур з рок-гуртом Yes, удзел у гуказапісу альбомаў гуртоў Rammstein і Heaven Shall Burn, выступленні з такімі калектывамі, як сімфанічны аркестр BBC, сімфанічны аркестр Штутгарцкага радыё, Гамбургскі сімфанічны аркестр і аркестр Нарвежскага радыё ў Осла.

Як пастаянны запрошаны дырыжор Вільгельм Кайтэль гастралюе па ўсёй Еўропе з калектывамі Вялікага тэатра Беларусі, хорам і аркестрам Белтэлерадыёкампаніі.

Яго пастаноўкі былі запісаны і трансляваліся такімі тэлерадыёкампаніямі, як SWR (Германія), BR (Германія), NDR (Германія), RAI (Італія), BBC (Вялікабрытанія), BRTV (Турцыя), ORF (Аўстрыя) і радыё Нарвегіі.

Вільгельм Кайтэль з'яўляецца аўтарам кніг пра В.А.Моцарта і Дж.Расіні. Таксама маэстра заснаваў шэраг паспяховых міжнародных фестываляў.


Дадатковая інфармацыя на сайце www.wilhelm-keitel.de

0
0
0
s2sdefault

Партнёры