Архiў навiн

#ЗОЛОТОЙФОНДБТ

 

Дарагія сябры! Мы вельмі чакаем таго моманту, калі ў нашым парадным фае зноў запаляцца люстры і тэатр напоўніцца шумам і апладысментамі. А пакуль па абодва бакі кулісаў стаіць цішыня, мы з радасцю прадстаўляем вам нашы легендарныя спектаклі ў фармаце онлайн – у новым сумесным праекце Белтэлерадыёкампаніі і Вялікага тэатра Беларусі.

 

З 1 мая вы зможаце ўбачыць оперу "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Солтана. Анлайн-трансляцыя ажыццяўляецца ў суполцы #ЗОЛОТОЙФОНДБТ афіцыйнай старонкі Галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў БТРК «Белтэлерадыяфонд» у соцсетках "УКантакце" і Facebook.

 

Спектакль "Дзікае паляванне караля Стаха" па матывах "гістарычнага дэтэктыва" Уладзіміра Караткевіча ўжо стаў нацыянальнай музычнай класікай.


 
Ён быў створаны ў 1989 годзе кампазітарам Уладзімірам Солтанам у цесным супрацоўніцтве з пастановачнай групай і выканаўцамі галоўных партый спектакля. Пастаноўка выклікала фурор сярод публікі і крытыкаў, стаўшы сапраўднай сенсацыяй у тэатральным жыцці краіны. Гледачы і слухачы, быццам зачараваныя, апускаліся ў свет вобразаў гістарычнага дэтэктыва і ў саму музыку дзікага палявання – адну з самых моцных і яркіх тым оперы. Паляванне пад Солтана – гэта і рэальнасць, і міраж, і фантом. Ўсё пераплятаецца ў музыцы палявання – гісторыя і сучаснасць, вечнае і імгненнае, чалавечая воля і слабасць, страх і адплата. Гэта лёс, гэта расплата, якая надыходзіць рана ці позна.

 

У год пастаноўкі опера двойчы была прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве і мела вялікі поспех. У 1990 годзе таленавітая работа кампазітара, пастаноўшчыкаў і выканаўцаў галоўны роляў Н. Касценка, В. Скорабагатава і В. Экнадзіосава была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Ўнікальным для Беларусі з'явай стала выкананне оперы ў "натуральных дэкарацыях" Траецкага прадмесця ў Мінску.

 

Канфліктная завязка сюжэта оперы выклікае ў памяці знакамітую ангельскую аповесць пра сабаку Баскервіляў, дзе таксама адзін са сваякоў задаўся мэтай знішчыць усіх прэтэндэнтаў на радавыя тытул і багацце. Аднак каларыт «Дзікага палявання» наскрозь беларускі. У музыцы ажывае непаўторны настрой містычнай прыгажосці і жаху, якімі авеяны паданні жыхароў таямнічых палескіх балот.

 

...Збіральнік фальклору Беларэцкі заблукаў у лесе і трапіў у маёнтак Надзеі Яноўскай – апошняй з прадстаўніц некалі багатага і знатнага роду. Дзяўчына змучана жахам нашэсця страшнай конніцы пад правадырствам караля Стаха. Як абвяшчае фамільная легенда, Стах быў вераломна забіты на паляванні сваім сябрам Яноўскім-старэйшым. Беларэцкі бярэцца разблытаць таямнічую гісторыю з ажывелымі мерцвякамі...

 

Уладзімір Солтан

Дзікае паляванне караля Стаха

Опера ў 2-х дзеях

Лібрэтта Святланы Клімковіч па аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча

Музыкальны кіраўнік – Яраслаў Вошчак

Дырыжор-пастаноўшчык – Аляксандр Анісімаў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Вячаслаў Цюпа

Сцэнаграфія Эрнста Гейдэбрэхта

Мастак па касцюмах – Элеанора Грыгарук

Хормайстар – Ніна Ламановіч

Балетмайстар – Мікалай Дудчанка

 

Дзеючыя асобы і выканаўцы:

Надзея Яноўская – Наталля Касценка

Беларэцкі – Віктар Скорабагатаў

Дубатоўк – Уладзімиі Экнадзіосаў

Рыгор – Яраслаў Петроў

Свеціловіч – Іван Шупеніч

Варона – Уладзімір Генералаў

Берман – Уладзімір Каврус

Перыы шляхціч – Генадзь Чэпікаў

Другі шляхціч – Міхаіл Дружына

 

Запіс спектакля ажыццёўлены ў 1989 годзе.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры