21 кастрычніка адбудзецца праслухоўванне вакалістаў і канцэртмайстраў у групу стажораў Вялікага тэатра Беларусі.
Да ўдзелу ў праслухоўванні дапускаюцца вакалісты і піяністы ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў.
Патрабаванні да ўдзельнікаў праслухоўвання:
- наяўнасць неабходных вакальна-сцэнічных даных;
- няпоўная або закончаная вышэйшая адукацыю па спецыяльнасці "артыст-вакаліст", "канцэртмайстар".
Залічэнне ў групу стажораў праводзіцца па выніках пасяджэння дырыжорска-рэжысёрскай калегіі.
Увага! У 2020 годзе ў стажорскую групу прымаюцца тэнары, барытоны, басы і мецца-сапрана.
Парадак праслухоўвання для спевакоў:
Першы тур - выкананне ў суправаджэнні раяля 1-2 оперных арый з твораў бягучага рэпертуару тэатра, якія даюць уяўленне аб характары і дыяпазоне голаса, а таксама аб вакальнай тэхніцы выканаўцы. Праслухоўванне адбудзецца ў камернай зале тэатра.
Другі тур - выкананне 1 арыі з двух заяўленых у праграме першага тура па выбары дырыжорска-рэжысёрскай калегіі. Праслухоўванне адбудзецца ў суправаджэнні аркестра.
Найменні 2 арый (з указаннем першых і апошніх слоў) павінны быць паведамленыя пры падачы заяўкі.
Перад праслухоўваннем будуць арганізаваны рэпетыцыі.
Графік рэпетыцый і праслухоўвання будзе размешчаны на сайце тэатра 16 кастрычніка 2020 г.
Парадак праслухоўвання для канцэртмайстраў:
- чытанка з ліста прапанаваных урыўкаў з оперных клавіраў;
- выкананне ўрыўкаў з оперных клавіраў, заяўленых камісіяй на конкурс;
СПІС фрагментаў оперных клавіраў, абавязковых для выканання канцэртмайстрамі:
В.А. Моцарт «Вяселле Фігаро», фінал 2-й дзеі.
П.І. Чайкоўскі «Пікавая дама», 7-я карціна.
Дж. Вердзі «Аіда», 3-е дзеянне, са словаў «Ciel, mio padre...» да канца дзеі (дуэт Аіды і Аманасра).
- выкананне раманса у транспарце (па меркаванні камісіі).
Неабходныя дакументы:
- копія дыплома аб адукацыі;
- для студэнтаў - даведка з навучальнай установы;
- копія пашпарта;
- заява аб залічэнні ў групу стажораў.
Заяўкі прымаюцца па 15 кастрычніка ўключна на e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Даведкі па тэл. 8 029 668 58 81, 8 017 334 11 51.