Архiў навiн

«Пінокіа». Хутка ў Вялікім

 

Упершыню опера "Пінокіа" прагучала ў Гамбургу, у 2008 годзе. Затым яе ставілі тэатры ў Неапалі, Парме, Лондане і іншых гарадах Еўропы. У снежні, у дні зімовых канікул, казачная гісторыя з'явіцца і на мінскай сцэне. За яе ўвасабленне ўзяліся беларускія пастаноўшчыкі: дырыжор Уладзімір Авадок, рэжысёр Наталля Бараноўская, мастак Любоў Сідзельнікава.

 

«Гісторыя аб драўлянай ляльцы, якая стала чалавекам, сёння асабліва актуальная, – лічыць рэжысёр Наталля Бараноўская. Для яе гэта будзе першая рэжысёрская праца на вялікай сцэне тэатра. – Мы ўсе робім памылкі, але, выпраўляючы іх, расцём. Так і Пінокіа, часам спатыкаючыся, усё-ткі прыходзіць да таго, што ахвяруе сабой дзеля іншага чалавека».

 

Кампазітар Бруні для нашага тэатра стварыла, можна сказаць, беларускую рэдакцыю гэтай оперы. Разам з дырыжорам Уладзімірам Авадком яны шукалі лепшую форму для твора і, здаецца, знайшлі яе. «Спадзяемся, што гэтая пастаноўка, у тым ліку, прыцягне маленькіх гледачоў у такі цудоўны і чароўны свет оперы. Мабыць, гэта наша галоўная задача», – сказаў дырыжор.

 

У мастацкім афармленні пастаноўшчыкі абяцаюць: жывапісныя дэкарацыі, яркія касцюмы, выкарыстанне відэапраекцыі і нават мультыплікацыйны шэраг. Як прызналася Любоў Сідзельнікава, гледачы ўбачаць нават дасылкі да работ Леанарда да Вінчы.

 

На думку рэжысёра Наталлі Бараноўскай, у казцы будзе цікава паўдзельнічаць маладым артыстам: у оперы кожны вобраз – яркі і запамінальны, які патрабуе не толькі вакальнага таленту, але і акцёрскай гульні. Бо ўсім вядома: дзіцячая публіка – самая патрабавальная, фальшы яна не даруе.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры