Архiў навiн

Здзелка здзейсненая

 

21 і 22 лістапада на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэм'ера оперы «Фаўст» Шарля Гуно ў пастаноўцы рэжысёра Ганны Маторнай.

 

У нашым тэатры оперная гісторыя легендарнага доктара ўжо атрымлівала сцэнічнае ўвасабленне, і кожны раз над ёй працавалі не менш легендарныя майстры: упершыню беларускія артысты ажывілі «Фаўста» яшчэ ў 1928 годзе, гэта была першая пастаноўка «прабацькі» тэатра – музычнага тэхнікума, ажыццёўленая пад мастацкім кіраўніцтвам А. Бессмяротнага і выкананая на беларускай мове; другі раз опера была пастаўлена ў 1950 дырыжорам Т. Каламійцавай, рэжысёрам В. Шахрай, мастаком С. Мікалаевым і балетмайстрам К. Мулерам; трэці раз – у 1972 годзе, у пастановачную групу ўвайшлі дырыжор І. Абраміс, рэжысёр С. Штэйн, мастак Е. Ждан, балетмайстар С. Дрэчын. Апошняя пастаноўка пратрымалася ў рэпертуары тэатра да 90-х гадоў ХХ стагоддзя.

 

Цяперашняя пастаноўка гісторыі легендарнага доктара Фаўста – гэта, па словах рэжысёра-пастаноўшчыка, «тая самая гісторыя»: гісторыя, якая прымушае разважаць пра тое, хто мы, навошта мы тут і што варта зрабіць нам для таго, каб тыя, хто прыйдуць пасля нас , можа быць, жылі лепш чым мы ці хаця б задумаліся пра тое, што не варта губляць».

 



 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры