Архiў навiн

Да юбілею народнай артысткі


Галоўны балетмайстар Вялікага народны артыст Беларусі Юрый Траян адкрыў гэты вечар у гонар знакамітай балерыны і педагога Клары Малышавай. У самым пачатку свайго творчага шляху Траян танцаваў на адной сцэне з Малышавай, яна ж была і яго педагогам-рэпетытарам. Зрэшты, Клара Мікалаеўна выхавала амаль палову калектыву Вялікага, паўжартам-напаўсур'ёзна сказаў Юрый Антонавіч. Народнай артыстцы Беларусі ў гэты вечар жадалі самага галоўнага - здароўя. Сама вінаватая імпрэзы, якой у снежні споўнілася 85 гадоў, сказала шчырыя словы ўдзячнасці тэатру і гледачам. Пасля ўрачыстай часткі зайграла музыка Мінкуса - пачаўся балет «Дон Кіхот». У гонар Клары Малышавай 20 студзеня танцавалі: Ірына Яромкіна, Канстанцін Геронік, Марына Вежнавец, Ігар Артамонаў, Канстанцін Кузняцоў, Таццяна Уласень, Іван Савянкоў і інш. Дырыжаваў Мікалай Калядка. Публіка не адпускала бліскучых артыстаў хвілін 10, не менш. Столькі доўжыліся апладысменты ў гэты святочны вечар.

 

 Фото: Ирина Малахова, Павел Сущёнок

0
0
0
s2sdefault

Партнёры