Архiў навiн

«Росквіт зямлі»

 

 

Адзін з найпрыгажэйшых куткоў Мінскай вобласці зноў збірае сяброў, каб адсвяткаваць 139-лецце народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

 

У праграме — паэтычныя выступленні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; канцэртная праграма «Як для света грае лета» у выкананні гурта «Арацэя»; кірмаш майстроў народных рамёстваў; тэатралізаваны канцэрт «Росквіт зямлі», на якім у выкананні артыстаў і салістаў Вялікага тэатра Беларусі прагучыць цудоўная музыка Я. Голанда, С. Манюшка, Р. Пукста, В. Кузняцова, К. Яськова, У. Кур'яна, В. Пяцько. У. Алоўнікава.

 

Песні «Папараць-кветка», «Як у лесе зацвіталі», «Летняя ночка купальная», прысвечаныя каханню, арыю Касі з оперы «Чужое багацце», «Купалле» з містэрыі «Кросны Макошы» і т. д. будуць спяваць А. Мікуцель, Н. Храпіцкая, Дз. Янцэвіч, М. Мароз, А. Мацюшонак, А. Таболіч. У якасці музычнага суправаджэння выступіць міні-аркестр: фартэпіана – Д. Моршнева, скрыпка – М. Новак, А. Жэгалік, альт – А. Кішкурна, віяланчэль – І. Рэнанскі, флейта – Д. Гантарэнка, ударныя – М. Канстанцінаў. Рэжысёр – Д. Пататурка.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры