Архiў навiн

«Славянскі базар у Віцебску»

 

 

«Славянскі базар у Віцебску» - фестываль, на якім прадстаўлена сучаснае мастацтва і народная творчасць розных краін. Тут пануюць музыка, тэатр, харэаграфія, цырк, выяўленчае мастацтва і кінематаграфія.

 

Найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты, праходзіць пад дэвізам «Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення!»

 

Высокую творчую планку фестывалю мастацтваў падкрэсліваюць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс, накіраваныя на раскрыццё і падтрымку маладых талентаў, папулярызацыю музычнай культуры і мастацтва, узаемадзеянне і дыялог культур розных краін.

 

За ўсе гады ў Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску" прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 70 краін. Гонару ўзначальваць прафесійнае журы Міжнародных конкурсаў ўдастойваліся знакамітыя дзеячы культуры Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.

 

Практычна кожны год у асноўных канцэртах фестывалю прымаюць удзел вядучыя артысты Вялікага тэатра Беларусі. Не стане выключэннем і цяперашні юбілейны «Славянскі базар». 18 ліпеня ў Гала-канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі на сцэне Летняга амфітэатра гледачы пачуюць галасы народных артыстаў Анастасіі Масквіной і Уладзіміра Громава. Плануецца, што і ў вечар Урачыстага адкрыцця фестывалю публіка ўбачыць майстроў Вялікага - народную артыстку Ірыну Яромкіну і заслужанага артыста Антона Краўчанка.

 

Квіткі на праекты фестывалю сёння можна набыць і ў касах Вялікага тэатра Беларусі! Тэл .: +375 17 334-10-41. Час працы: з 10.00 да 20.00 без выхадных.

 

Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму (FEST-SBV.BY) и Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК» (GCK.BY), а таксама ў афіцыйных суполках – @festivalvitebsk и @gck.vitebsk – у сацыяльных сетках «Укантакце», «Аднакласнікі», FaceBook и Instagram!

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры