Архiў навiн

Камерная зала. Адкрыццё сезону

 

11 верасня ўтульная Камерная зала імя Л.П. Александроўскай адкрывае новы сезон. І адразу - з канцэрту, які проста асуджаны на поспех. Пра гэта гавораць імёны кампазітараў, музыка якіх прагучыць у гэты вечар са сцэны, і прозвішчы бліскучых артыстаў, якія з задавальненнем выканаюць для вас сапраўдныя оперныя «хіты».

 

«Шэдэўры сусветнай оперы» - такую назву носіць канцэрт, які 11 верасня адкрые сезон у Камернай зале. Увазе слухачоў будуць прадстаўлены арыі і дуэты - выбітныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага, А. Барадзіна, М. Мусаргскага, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, А. Панк'еллі, К. Сэн-Санса і інш.

 

На сцэне - таленавітыя артысты, вядучыя салісты беларускай оперы: Аксана Волкава, Анастасія Масквіна, Алена Бундзелева, Таццяна Траццяк, Таццяна Пятрова, Марына Ліхашорст, Алена Таболіч, Крыскенція Стасенка, Алена Сіняўская, Марына Аксёнцова, Святлана Марусевіч, Дзмітрый Шабеця, Сяргей Франкоўскі, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Селюцін, Андрэй Мацюшонак, Дзмітрый Трафімук.

 

«Кожны раз з артыстамі рыхтуем гэты канцэрт, хвалюемся, але заўсёды пераконваемся: гледачы хочуць пачуць свае любімыя оперныя творы, - кажа канцэртмайстар Алена Алімпіева, якая 11 верасня традыцыйна зойме сваё месца за раялем. - Ды і самі выканаўцы з задавальненнем удзельнічаюць у гэтым вечары: бо, пагадзіцеся, не ўсе сусветныя оперы яшчэ пастаўленыя на сцэне беларускага Вялікага, як, зрэшты, не ўсе артысты задзейнічаны ў пэўным спектаклі. І вось малая сцэна дае выканаўцам шанец праспяваць тую арыю, пра якую яны марылі, хаця б у адной сцэне, але дакрануцца да опернага шэдэўру, які, магчыма, не знойдзе свайго ўвасаблення ў нашым тэатры... На канцэрце «Шэдэўры опернай класікі» гледачы змогуць адкрыць для сябе не толькі новыя творы, але таксама і артыста, якога яны ў вялікай зале тэатра не чулі ў гэтай партыі...»

 

Застаецца дадаць, што рэжысёрам вечара выступіць Наталля Кузьмянкова. А пачатак праграмы на малой сцэне ў 19:30.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры