Архiў навiн

Тэнар з Масквы ў партыі Радамеса

 

Міхаіл Губскі - заслужаны артыст Расіі, лаўрэат конкурсу імя Мікалая Пячкоўскі (Санкт-Пецярбург, 1996), лаўрэат конкурсу імя Міхаіла Глінкі (Самара, 1997), лаўрэат конкурсу імя Станіслава Манюшкі (Варшава, 1998), лаўрэат «Конкурсу вакалістаў-прызёраў міжнародных конкурсаў» (Сабінаўскі музычны фестываль, Саратаў, 2000).

На сцэне беларускага Вялікага тэатра Міхаіл Губскі ўпершыню выступаў у рамках гала-канцэрта, які праводзіла тут народная артыстка СССР Ірына Архіпава пасля міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. Глінкі. Пазней, як запрошаны артыст, Міхаіл выканаў на сцэне Вялікага тэатра Беларусі партыі Калафа і Германа ў операх «Турандот» Джакама Пучыні і «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага.

У рэпертуары Міхаіла Губскага больш за 60 партый, у тым ліку ў операх Дж. Вердзі (Альфрэд, «Травіята», Герцаг, «Рыгалета»), Г. Даніцэці (Немарына, «Любоўны напой», Гульельма, «Viva la Mamma!») , П. Чайкоўскага (Ленскі, «Яўген Анегін», Вакула, «Чаравічкі», Вадэмон, «Іяланта»), М. Рымскага-Корсакава (Моцарт, «Моцарт і Сальеры», Берандзей, «Снягурка», Лыкаў, «Царская нявеста»), С. Рахманінава (Паола, «Франчэска ды Рыміні», Малады цыган, «Алека»), Дж. Пучыні (Рудольф, «Багема»), С. Манюшкі (Пан Дамазы, «Страшны двор») і многіх іншых.

Міхаіл Губскі прымаў удзел у шматлікіх міжнародных праектах у ЗША, Канадзе, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Швейцарыі, Японіі, Фінляндыі, Славеніі, Польшчы, Расіі і на Кіпры. Ён працаваў разам з сусветна вядомымі дырыжорамі, такімі як: М.Растраповіч, М.Плетнеў, В.Співакоў, Е.Колабаў, Ф.Мансураў, А.Ведзернікаў, М.Эрмлер, Ю.Кочнеў, В.Каваленка.


 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры