Архiў навiн

«Арфа сола і ў ансамблі»

 

 

 

Трэці канцэрт у рамках Міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск – Масква» пройдзе ў Камернай зале Вялікага тэатра 20 лістапада. У праграме прагучаць творы Баха, Глінкі, Чайкоўскага, Глазунова, Штраўса, Брытэна, Ульяніча і інш.

 

На сцэне – знакамітыя музыкі:

 

Янкеліка СУШКОВА-ІРЫНА, дырэктар акадэміі імя Майманіда РДУ імя А. Н. Касыгіна, кандыдат культуралогіі, прафесар, ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі;

 

Лізавета МЕРНАЯ, салістка Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат I прэміі Першага міжнароднага конкурсу імя В. Г. Дулавай, пераможца конкурсу арфістаў RCM, Лондан;

 

Таццяна ЕМЕЛЬЯНАВА, салістка аркестра Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў;

 

Надзея СЯРГЕЕВА, аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск – Масква», уладальнік прэміі Урада Масквы, выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага інстытута імя Шнітке, лаўрэат міжнародных конкурсаў;

 

Вераніка ГРАБОЎСКАЯ, артыстка аркестра Вялікага тэатра Беларусі, мастацкі кіраўнік Міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск – Масква», лаўрэат міжнародных конкурсаў;

 

Аліна АЛЯКСЕЕВА, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят урада Масквы, студэнтка Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных.

 

У канцэрце таксама бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Ірына Скварко, Кацярына Шапачка, Наталля Мурзіна, Дзіяна Сядова, Станіслава Бялова, Алена Малышава, Ксенія Качэргіна, Любоў Храпіцкая і Ясна Глотава.

 

Начало концерта в 19:30.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры