Архiў навiн

Кеда-Маісеенка. Падвойны бенефіс

 

 

 

30 лістапада Аляксандр Кеда адзначыць свой 65-гадовы юбілей на сцэне, якой служыць вось ужо больш за 40 гадоў. Гледачы, якія прыйшлі ў гэты вечар у Вялікі тэатр Беларусі, убачаць заслужанага артыста рэспублікі ў оперы Дж. Вердзі «Рыгалета» ў каларытным вобразе наёмнага забойцы Спарафучыле.

 

Аляксандр Аляксандравіч прыйшоў у Вялікі тэатр пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі ў 1980-м (клас Сяргея Аскалкова). Першая яго роля - садоўніка Антоніа ў «Вяселлі Фігара» В. А. Моцарта. Дарэчы, Кеда да гэтага часу прымярае на сябе гэты вясёлы вобраз, але вядома, ужо ў новай пастаноўцы. “Свой шлях у тэатры я б параўнаў з паходам у лес. Ідзеш па незнаёмай сцяжынцы і не ведаеш, куды яна цябе прывядзе. І якія грыбы па дарозе сустрэнеш. Але калі ведаеш, што такое баравік і як выглядаюць паганкі, то зможаш іх адрозніваць. А сустрэўшы на шляху балота, у яго не пойдзеш. Не для таго мы ў лес ходзім, каб угразнуць у дрыгве, а каб дакрануцца да яго прыгажосці і ўзяць яго дары. Так і падарожжа па жыцці: ніколі не ведаеш, што цябе чакае. Але павінен ведаць, чаго ты хочаш: маслякоў ці мухамораў, хаця і тыя, і іншыя – на «м», як музыка. А калі ўжо трапіш у балота - выбірайся. Яшчэ я б параўнаў пачатак працы ў тэатры з кругасветным падарожжам. На новай накшталт возе, дзе ў колах, можа, не хапае спіц... Але падарожжа тое ўжо пачалося! І коней час ад часу трэба мяняць: падарожжа ж доўгае, на 30-40 гадоў, а то і больш... А розных сустрэч і расставанняў у тым падарожжы не злічыць... Таму ж Воланду я ўдзячны за тое, што ён звёў мяне з выдатным беларускім кампазітарам. Яўгенам Глебавым, які і напісаў оперу "Майстар і Маргарыта". Або вось Дубатоўк у «Дзікім паляванні караля Стаха» Уладзіміра Солтана. На цёмным фоне ў майго героя праступае і каларыт нацыянальны, і ўменне размясціць да сябе - балагурства, народным гумарам…» - так адкрыта Аляксандр Кеда пагаварыў з Надзеяй Бунцэвіч для часопіса «Партэр».

 

Сёння яму апладзіруюць, калі Аляксандр Аляксандравіч спявае а капэлу Песню Рыгора ў «Дзікім паляванні караля Стаха». Здаецца, нядаўна ў гэтай жа оперы Уладзіміра Солтана ён выходзіў у ролі Дубатоўка - і яму гэтак жа крычаў "брава!" уся зала Вялікага тэатра. На гэтай сцэне Кеда выканаў вядучыя басавыя партыі: Папагена і Зарастра ў «Чароўнай флейце», Лепарэла і Мазета ў «Дон Жуане» В.А. Моцарта, Бартала ў «Севільскім цырульніку» Дж. Расіні, Рамфіса і Цара Егіпта ў «Аідзе» Дж. Вердзі, Грэміна ў «Яўгеніі Анегіне», караля Рэнэ ў «Іаланце», Сурына ў «Пікавай даме» П. Чайкоўскага, Барыса Ціма у «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дзм. Шастаковіча, князя Хаванскага ў "Хаваншчыне" М. Мусаргскага, "Чужое багацце нікому не служыць" Я.Д. Галанда, Сабакіна ў «Царскай нявесце» Н. Рымскага-Корскава. І працягвае выходзіць на гэтую сцэну. Так, 30 лістапада пачуем заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь у партыі Спарафучыле ў оперы Дж. Вердзі «Рыгалета».

 

***

Калі Аляксандр Кеда будзе ў гэты вечар на сцэне, у глядзельнай зале мы ўбачым Мікалая Майсеенку. 28 кастрычніка заслужанаму артысту Расіі споўнілася 80 гадоў, больш за 30 з іх ён аддаў Вялікаму тэатру Беларусі. Цікава, што і Мікалай Сяргеевіч, як і Аляксандр Кеда, - вучань Сяргея Аскалкова. Першы запіс у працоўнай кніжцы Майсеенкі пасля заканчэння Акадэміі музыкі - "артыст хору, Вялікі тэатр Беларусі". Але неўзабаве малады артыст адправіўся ў Свярдлоўск, у тэатр оперы і балета, дзе выконваў вядучыя барытонавыя партыі. А ў 1981-м лёс зноў звязаў Мікалая Майсеенку з беларускім Вялікім. У яго рэпертуары – Аманасра, Рэната, Жэрмон, Князь Ігар, Томскі, Анегін, Эбн-Хакія, Скарпія, Шарплес, Шонар, Ліндорф, Гразной… Доўгі час спявак наогул быў адзіным у Вялікім тэатры выканаўцам партый князя Ігара. партый опернага рэпертуару. Мікалай Майсеенка выступаў у Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу, Украінскай Нацыянальнай оперы, у Новасібірску, Алматы, Ерэване, Казані, Варонежы; супрацоўнічаў з маскоўскімі тэатрамі - "Новая опера" і "Гелікон-опера"; выступаў на музычных фестывалях у Перуджы (Італія), Маскве (Расія), на Шаляпінскіх фестывалях у Казані і Уфе, на Собінаўскім фестывалі ў Саратаве, гастраляваў у Іспаніі, Партугаліі, Бразіліі.

 

***

30 лістапада ў оперы «Рыгалета», бенефісным спектаклі Мікалая Маісеенкі і Аляксандра Кеды, галоўныя партыі выканаюць: народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў (Рыгалета), уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава (Джыльда), лаўрэаты міжнароднага конкурсу Аляксей Мікуцель (Герцаг), Крыскенція Стасенка (Маддалена) і Дзмітрый Капілаў (Граф Мантэроне). За дырыжорскім пультам - Алег Лясун.

Александр Кеда

А. Кеда – Воланд. "Мастер и Маргарита"

А. Кеда – Чужепанак."Чужое багацце нікому не служыць"

Юрый Гарадзецкі і Аляксандр Кеда. "Чужое багацце нікому не служыць"

А. Кеда – Зарастро."Волшебная флейта"

А. Кеда – Дубатовк. "Дикая охота короля Стаха"

А. Кеда – Рыгор. "Дикая охота короля Стаха"

А. Кеда – Антонио. "Свадьба Фигаро"

А. Кеда – Собакин. "Царская невеста"

А. Кеда – Ризничий. "Тоска"

 

Николай Моисеенко

Н. Моисеенко – Риголетто

Николай Моисеенко и Маргарита Изворска-Елизарьева

0
0
0
s2sdefault

Партнёры