Архiў навiн

Моцарт. Камерная зала. Прэм'ера

Камічную оперу аб двух мілых закаханых - пастушцы Бастьене і пастуху Бастьене - геніяльны Моцарт злажыў, калі яму было ўсяго дванаццаць гадоў. 30 снежня ў Камернай зале тэатра пастановачная група на чале з музычным кіраўніком Алегам Лясуном прадставіць сваё - сучаснае бачанне гэтай гісторыі.

 

Аднаактовая опера "Бастьен і Бастьенна" рэкамендавана для юных гледачоў якім ужо споўнілася 12 гадоў. Галоўныя партыі ў спектаклі рыхтуюць вядучыя салісты оперы Ірына Кучынская, Анастасія Храпіцкая, Алена Таболіч, Дзіяна Трыфанава, Віктар Мендзялеў, Андрэй Мацюшонак, Аляксандр Гелах, Андрэй Селюцін, Дзмітрый Капілаў, Дзмітрый Трафімук, а таксама актрысы Марыя Ісаева і Дзіяна Хрышчановіч. Рэжысёр - Наталля Кузьмянкова, мастак - Любоў Сідзельнікава, канцэртмайстар - Алена Алімпіева.


***


У 1768-м гэтую оперу маладому Моцарту замовіў доктар Франц Антон Месмер, вельмі вядомы і паспяховы лекар. Ён сам граў на шкляным гармоніку, клавесіне і віяланчэлі. А часам яны з Вольфгангам Амадэем музіцыравалі разам. Месмер папрасіў напісаць оперу «Бастьен і Басцьенна» для выканання ў Садовым тэатры пры сваёй віле, якая нагадвала маленькі Версаль. У складанні – тры персанажа: пастушка Бастьенна (сапрана), яе ўмілаваны Бастьен (тэнар) і вясковы вядзьмак Колас (бас). Сюжэт вельмі просты: Бастьенна сумная, ёй здаецца, што яе Бастьен ужо не кахае яе. Калдун Колас згаджаецца дапамагчы і раіць ёй зрабіць выгляд, што яна ўжо абыякавая да маладога чалавека. Сапраўды, пастушок так узрушаны халоднасцю дзяўчыны, што таксама… звяртаецца па дапамогу да чараўніка. Мінуючы чараду смешных "выпрабаванняў", вядома, усё заканчваецца шчаслівым прымірэннем закаханых.

 

Да гэтай оперы нячаста, але ўсё ж звяртаюцца камерныя тэатры. Вось і на нашай сцэне Камернай залы будзе гучаць музыка Моцарта. Якім атрымаецца прачытанне оперы, убачым і пачуем 30 снежня. Пачатак у 19.30.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры