13 красавіка ў Камернай зале Вялікага тэатра прагучаць лепшыя оперныя арыі і дуэты, прысвечаныя каханню, у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі Ірыны Кучынскай і Аляксандра Міхнюка, а таксама жамчужыны інструментальнай музыкі ў выкананні трыа "Глорыя".
Рэжысёр канцэрта Наталля Бараноўская не раскрываючы праграму канцэрта, апісвае яго так: "Каханне раніць... каханне вылечвае... каханне адухаўляе, набліжаючы нас да Творцы... Каханне дорыць крылы, прымушаючы ўзняцца над штодзённасцю... Каханне і музыка маюць шмат агульнага... І тое і іншае вырывае нас са звыклай рэальнасці, робячы нас шчаслівымі... Няхай ненадоўга... Няхай на гадзіну... Або на час канцэрта "Маё сэрца належыць табе".
Партыя фартэпіяна - Юлія Шчарбакова.