Архiў навiн

"Узвышанае і зямное"

 

 

Назва канцэрта "Узвышанае і зямное" адсылае слухачоў да вядомага аднайменнага гістарычнага рамана Дэвіда Вейса аб жыцці вялікага аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта.

 

Даследчыкі творчасці Моцарта лічаць, што ён найболей блізкі Шэкспіру, бо кампазітар заўсёды мог даследаваць псіхалагічны настрой свайго персанажа праз сольную арыю нават у самай дынамічнай камедыі. А слава гэтага аўстрыйскага музычнага генія гэтак жа, як і слава вялікага англійскага пісьменніка, непераходзячая.

 

Моцарт прадэманстраваў поўнае валоданне трыма опернымі жанрамі свайго часу: опера-серыа (сур'ёзная опера, звычайна заснаваная на класічнай ці міфалагічнай тэматыцы); опера-буфа (камічная опера) і зінгшпіль (нямецкая форма тэатра, падобная да мюзіклу).

 

Артысты Вялікага тэатра Беларусі выканаюць арыі і дуэты з опер Моцарта "Вяселле Фігара", "Чароўная флейта", "Дон Жуан" і іншыя яго творы. Так, прагучыць Tuba Mirum з Рэквіема.

 

У канцэрце бяруць удзел Дзяніс Янцэвіч, Алена Бундзелева, Таццяна Пятрова, Алена Сіняўская, Марына Аксёнцава, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Мацюшонак, Дзмітрый Капілаў, Дзіяна Трыфанава. Партыя фартэпіяна - лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Целяпнёва. Рэжысёр - Наталля Кузьмянкова.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры