Архiў навiн

Гісторыя кахання. Па-італьянску

 

Галоўныя партыі ў бягучым рэпертуары і прэм'ерных пастаноўках, гастролі, выступленні на канцэртных пляцоўках Мінска - гэтыя таленавітыя маладыя спевакі вельмі запатрабаваны. Салісты тэатра Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк рыхтуюць для вас, дарагія гледачы, прыгожую праграму «Гісторыі кахання», у якой артысты сабралі рамансы, а таксама арыі, дуэты і сцэны з опер італьянскіх геніяў – Джузепе Вердзі і Джакама Пучыні. Праграма пройдзе 17 мая на сцэне Камернай залы імя Л.П. Аляксандраўскай. За раялем - Таццяна Панасюк.

 

Марта і Тарас - калегі па сцэне і партнёры ў жыцці, яны - муж і жонка. Магчыма, менавіта таму іх сумесныя праекты заўсёды атрымліваюцца вельмі шчырымі. Упэўненыя, не стане выключэннем і гэты канцэрт. Тым больш, што ў гэты вечар будзе гучаць прыгожая музыка Вердзі і Пучыні.

 

Данусевіч і Прысяжнюк разам стажыраваліся ў Маладзёжнай опернай праграме Вялікага тэатра Расіі, разам спяваюць у пастаноўках Вялікага тэатра Беларусі, які ўжо стаў родным, разам рыхтуюць камерныя праграмы. «Быць на сцэне з каханым чалавекам - гэта падвойнае хваляванне і падвышаная адказнасць. Бо перажываеш не толькі за сябе, але і за яго. З іншага боку, заўсёды ёсць падтрымка - і гэта ўжо велізарны плюс», - кажа Марта.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры