Архiў навiн

«Іаланта». Апошні паказ

 


Васіль Юркевіч на выдатна скончыў Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя Н.А. Рымскага-Корсакава па дзвюх спецыяльнасцях – оперныя спевы (клас А.М. Кісялёва, 2012) і оперна-сімфанічнае дырыжыраванне (клас В.А. Альтшулера, 2017), а таксама аспірантуру Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (2020).

 

Васіль Юркевіч дырыжыраваў спектаклямі Санкт-Пецярбургскага тэатра музычнай камедыі; выступаў з сімфанічнымі калектывамі Расіі і СНД, сярод якіх: Дзяржаўная акадэмічная капэла Санкт-Пецярбурга, канцэртны аркестр Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя Н.А. Рымскага-Корсакава, Маладзёжны сімфанічны аркестр Санкт-Пецярбурга, сімфанічны аркестр Міхайлаўскага тэатра, аркестр Дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі акімата горада Нур-Султана, Камерны аркестр Самарскай дзяржаўнай філармоніі "Volga Philharmonic", аркестр Астраханскай дзяржаўнай філармоніі, аркестр Дагестанскай дзяржаўнай філармоніі імя Т. Мурадава.

 

Сярод нядаўніх оперных ангажэментаў - пастаноўка оперы "Снягурачка" ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Рэспублікі Комі. Васіль Юркевіч выступаў на адной сцэне з вядучымі салістамі Марыінскага тэатра Вольгай Трыфанавай і Яўгенам Акімавым, салісткай Сербскага нацыянальнага тэатра Марыяй Еліч, віяланчэлістам Іванам Сяндзецкім, а таксама актрысай Ганнай Міхалковай.

 

У кастрычніку 2020 года, на сцэне Вялікай залы Санкт-Пецярбургскай філармоніі імя Д.Шастаковіча, у Васіля Юркевіча адбыўся дырыжорскі дэбют з Акадэмічным сімфанічным аркестрам філармоніі. З верасня 2019-га Васіль Юркевіч – дырыжор Губернатарскага сімфанічнага аркестра Пскоўскай вобласці. З верасня 2021 года - галоўны запрошаны дырыжор венскага аркестра United Europe Orchestra.

 

4 чэрвеня гледачы, якія прыйшлі на оперу П.Чайкоўскага «Іаланта», убачаць гэты спектакль рэжысёра М.Ізворска-Елізар'евай у пастаноўцы мастака Э. Гейдэбрэхта апошні раз. Увечары паэтычную гісторыю пра сляпую дзяўчыну, якую вылечвае Любоў, вам раскажуць: Іаланта - Марта Данусевіч, Вадэмон - Дзмітрый Шабеця, Кароль Рэнэ - Андрэй Валенцій, Эбн-Хакія - Станіслаў Трыфанаў, Лаура - Дар'я Гаражанка, Роберт - Аляксандр Краснадубскі, Альмерык – Андрэй Мацюшонак, Бертран – Руслан Маспанаў (стажор), Марта – Кацярына Міхнавец, Брыгіта – Алена Таболіч.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры