Для обеспечения удобства пользователей сайта используются Cookies не согласен
Театр не передает куки третьим лицам и не использует их для идентификации субъектов персональных данных.
функциональные – позволяют обеспечить индивидуальный опыт использования Сайта и устанавливаются в ответ на действия субъекта персональных данных;
статистические – позволяют хранить историю посещений страниц Сайта в целях повышения качества его функционирования, чтобы определить наиболее и наименее популярные страницы.
выбор версии для слабовидящих (функциональные) – часть этих файлов хранится во время пользования Сайтом, а остальные – не более суток;
выбор языковых предпочтений (функциональные) – файлы хранятся не более года;
необходимые для функционирования веб-аналитической платформы Matomo (статистические) – часть файлов хранится во время пользования Сайтом, а остальные – не более года. Данные куки установлены на Сайте и не передаются третьим лицам.
При этом корректная работа Сайта возможна только в случае использования функциональных куки. В случае их отключения может потребоваться совершать повторный выбор предпочтений куки, языковой версии Сайта, а также могут некорректно отображаться версии страниц для слабовидящих.
Отключение статистических куки не позволяет определять предпочтения пользователей Сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы Сайта исходя из предпочтений пользователей Сайта.
При этом некоторые браузеры позволяют посещать интернет-сайты в режиме «инкогнито», чтобы ограничить хранимый на компьютере объем информации и автоматически удалять сессионные куки. Кроме того, субъект персональных данных может удалить ранее сохраненные куки, выбрав соответствующую опцию в истории браузера.
Подробнее о параметрах управления куки можно ознакомиться, перейдя по ссылкам, ведущим на соответствующие страницы сайтов основных браузеров.
ПАРТНЁРЫ ПРАЭКТУ
19 чэрвеня заключны гала-канцэрт зорак оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі ў Нясвіжы ператворыцца ў сапраўдны Летні баль Уршулі Радзівіл. На свята музыкі і танцаў запрашае рэжысёр-пастаноўшчык гэтага дзейства – уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская. «Гэта будзе вечар, напоўнены прыгожай музыкай, цікавымі харэаграфічнымі нумарамі, але галоўнае – сапраўднымі пачуццямі і эмоцыямі, якія падораць гледачам нашы таленавітыя артысты», – кажа Галіна Леанідаўна. Упэўненыя, нядзельны тэатральна-музычны вечар запомніцца публіцы. Бо мы ўсе станем гасцямі балю самой Уршулі Радзівіл, заснавальніцы беларускага тэатра, і яе мужа Міхала Казіміра па мянушцы «Рыбанька». Арыі, куплеты, танцы, вершы, хоры – усё гэта стане своеасаблівым «падарункам» знакамітым уладальнікам замка.
У выкананні артыстаў балета мы ўбачым урачысты паланез з «Бахчысарайскага фантана», вясёлую мазурку і іспанскі танец з «Лебядзінага возера». Салісты оперы народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна і Уладзімір Громаў, заслужаная артыстка рэспублікі Алена Бундзелева, Таццяна Пятрова, Марыя Галкіна, Вольга Маліноўская, Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Гелах, Андрэй Сялюцін, Юрый Балацько, Дзмітрый Капілаў, Дзяніс Янцэвіч, Андрэй Мацюшонак выканаюць самыя вядомыя арыі і дуэты з опер «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Яўген Анегін», «Чарадзейка» і «Іаланта» П.Чайкоўскага, «Дон Жуан» В.А.Моцарта, «Трабадур» і «Макбет» Дж. Вердзі, «Лючыя ды Ламермур» Г. Даніцэці. Народныя артысты Беларусі Ірына Яромкіна, Ігар Артамонаў, заслужаныя артысты рэспублікі Марына Вежнавец, Людміла Хітрова, Антон Краўчанка, Юрый Кавалёў, Алег Яромкін будуць ззяць у балетных нумарах са «Спячай прыгажуні» і «Шчаўкунка» П.Чайкоўскага, «Эсмеральда» Ц.Пуні і інш. Безумоўна, у рэзідэнцыі магутнага магнацкага роду Беларусі будзе гучаць і беларуская музыка – Уладзіміра Солтана і Станіслава Манюшкі. Дырыжор – Алег Лясун.
Гэта будзе яркае касцюміраванае дзейства. Але хто выйдзе ў галоўных ролях – Уршулі і «Рыбанькі»?.. Убачым увечары 19 чэрвеня. Да сустрэчы ў Нясвіжы!