Архiў навiн

Тры тэатральных дні лета

 

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЭКТУ

 

 

17, 18 і 19 чэрвеня 12-ы раз Вялікі запрашае гледачоў на чароўныя вечары ў Нясвіж. Рэзідэнцыя роду Радзівілаў даўно стала для беларускага тэатра другім домам і галоўнай летняй фестывальнай пляцоўкай фармату open-air. Артысты балета, оперы, хору, аркестра выязджаюць з родных тэатральных сцен, каб падарыць гасцям старажытнага Нясвіжа радасць сустрэчы з шэдэўрамі сусветнай опернай і балетнай класікі.

 Подарочный сертификат

У пятніцу вечарам, 17 чэрвеня, у 21:00, адкрые фестываль балет Барыса Асаф'ева "Бахчысарайскі фантан" паводле паэмы Аляксандра Пушкіна. Гэта своеасаблівы паэтычны аповяд пра каханне і рэўнасць, страсць і жорсткасць. За дырыжорскім пультам - Мікалай Калядка.

 Экскурсии и фотосессии

 

18 чэрвеня (20:00) ва ўнутраным дворыку замка Радзівілаў будзе гучаць музыка Іагана Штраўса – аперэта “Лятучая мыш”. У рытмах вальса, полькі і чардаша будзем разам разбірацца ў складанасцях сямейнага жыцця. Дырыжор - Алег Лясун.

 

У нядзелю 19 чэрвеня ў 19:30 нас чакае гала-канцэрт "Замкавыя забавы ў Нясвіжы", над якім працуе пастановачная група на чале з Галінай Галкоўскай. Дырыжор - Алег Лясун.

 

Безумоўна, нас зноў чакаюць канцэртныя праграмы ў тэатральнай (так званай - белай) зале замка. 17 чэрвеня ў 13.00 і 16.00 тут будзе гучаць беларуская музыка і беларускае слова. Спачатку сваю новую праграму "Беларускія прэм'еры" прадставіць тэнар Дзмітрый Шабеця (за раялем - Юлія Шчарбакова). Затым свой тэатралізаваны канцэрт з удзелам вядучых салістаў оперы "У час шумнага балю" пакажа рэжысёр Галіна Галкоўская (за раялем - Ірына Целяпнёва).

 

Музычная экскурсія па старажытным замку, дзе ажывуць партрэты і скульптуры, старажытныя легенды і паданні, дзе з самай першай ноты гледачы будуць пагружаны ў атмасферу таямніцы, загадак, цуду і чараўніцтва нас чакае 18 чэрвеня ў 13:00 – у праграме "Музычныя легенды старажытнага замка" (за раялем – Анастасія Дубоўская). У гэты ж дзень у 15:30 мы пачуем савецкія хіты ў канцэрце "Песні Вялікай краіны" - у выкананні струннага квінтэта "Серанада" (музычны кіраўнік заслужаная артыстка рэспублікі Таццяна Траццяк) і салістаў оперы тэатра.

 

У апошні фестывальны дзень мы чакаем гледачоў у тэатральнай зале да 12-ці - струнны квартэт «Vivat-quartet!» адкрые "Музычную скарбніцу Нясвіжа". А «A.M.A.D.I.S. Brass” (музычны кіраўнік Дзмітрый Гарбачук) прапануе пачуць праграму “Нясвіжскі кактэйль” а 15:00.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры