Архiў навiн

Закрыццё сезона ў стылі Jazz

 

8 ліпеня нас чакае своеасаблівая "дуэль" двух такіх розных, здавалася б, жанраў - оперы і джаза. Гэты праект стаў магчымы дзякуючы творчаму саюзу бліскучай салісткі оперы народнай артысткі Беларусі Настассі Масквіной і джазавага трыа "Трансформер": Алена Вашкевіч (раяль), Назар Рэджэпаў (барабаны), Андрэй Баранаў (кантрабас).

 

Опера не можа быць сумнай. І канцэрт 8 ліпеня гэта дакажа. Праграма "Opera&jazz" – своеасаблівы сінтэз твораў сусветнай опернай класікі і джазавых імправізацый. З аднаго боку, гледачы падпадуць пад гіпноз прыгожага голасу опернай дзівы, з другога - пачуюць віртуозныя інструментальныя кампазіцыі. Такім чынам, у канцэрце пераплятуцца паміж сабой такія розныя жанры - опера, якая, як правіла, не выходзіць за рамкі акадэмічнай залы, і джаз, свабодны жанр, які не ведае межаў. Публіка зусім па-новаму пачуе Пучыні, Чайкоўскага, Гершвіна, Дунаеўскага, Леграна…

 

«Гэты праект - дзіўна прыгожае спалучэнне двух жанраў - оперы і джаза, якія, пераплятаючыся, ствараюць адзінае цэлае. Дапаўняючы адзін аднаго ў гэтым праекце, салісты прапануюць акунуцца ў атмасферу вытанчанага гучання опернага голасу і джаз-трыа. Аўтарскія перакладанні, апрацоўкі, транскрыпцыі надаюць навізну найпрыгожаму музычнаму матэрыялу. Вакальныя сачыненні, якія з'яўляюцца ўжо класікай ХХ стагоддзя, знаходзяць у праграме іншую фарбу», – кажа Алена Вашкевіч, творчы кіраўнік джаз-трыа «Трансформер».
 
 


Рэжысёр - Наталля Кузьмянкова.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры